29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Менскага раёна сутыкнуліся з праблемамі пры выкліку «хуткай»

Жыхары Менскага раёна сутыкнуліся з праблемамі пры выкліку «хуткай»

Хворым даводзіцца ўгаворваць дыспетчараў.

Жыхары Менскага раёна сутыкнуліся з праблемамі пры выкліку хуткай дапамогі, піша тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДом».

Пры звароце ў 103 спецыялісты адразу адмаўляюцца накіроўваць брыгаду хуткай дапамогі, паведаміў хворы на каранавірус жыхар аграгарадка Сёмкава. Выклікаць хуткую ў яго атрымалася толькі пасля доўгіх угавораў дыспетчара.

Пры гэтым, з ягоных слоў, людзей адвозяць у бальніцы па ўсёй Менскай вобласці, якія часта размешчаныя вельмі далёка ад іх месца жыхарства. Мужчына вельмі здзівіўся, калі з Сёмкава яго прывезлі ў бальніцу ў Маладзечне.

Няўжо сітуацыя настолькі пагоршылася, што ў Менскім раёне ўжо няма месцаў для шпіталізацыі хворых на ковід?

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках