29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як хутка заснуць: Пяць эфектыўных спосабаў

8
Як хутка заснуць: Пяць эфектыўных спосабаў

Спосабы простыя, але дзейсныя.

«Ідэі 24» дапамогуць вам пазбегнуць бяссонніцы і навучыцца хутка засыпаць. Спосабы простыя, але дзейсныя.

Праветрыванне

Калі чалавек засынае, яго тэмпература цела трохі падымаецца. Таму вельмі важна, каб у спальні быў ідэальны тэмпературны рэжым. Незалежна ад пары года, праветрывайце спальню некалькі хвілін перад сном.

Дзённы сон

Праз начную бессань, як правіла, людзі адчуваюць стомленасць удзень, таму не могуць адмовіцца ад дзённага сну. Гэта, у сваю чаргу, цалкам "збівае" рэжым. Для таго каб пазбегнуць бессані ўначы, перастаньце спаць удзень.

Рэжым сну

Для здаровага чалавека вельмі важна спаць 7-9 гадзін у дзень. Кожны арганізм сам "прыстасоўваецца" да ладу жыцця і графіку. Дзякуючы гэтаму, маючы нармальны рэжым дня, ваш унутраны гадзіннік "дапаможа" вам засыпаць тады, калі гэта неабходна арганізму.

Вячэра

Для таго каб хутка заснуць і адчуваць сябе камфортна пасля вячэры, трэба правільна харчавацца. Менавіта таму вельмі важна адмовіцца ад вячэрняга ўжывання вугляводаў. Для моцнага сну лепш выпіць шклянку цёплага малака.

Спорт

Вельмі важна займацца спортам на працягу дня. Спорт уплывае не толькі на фізічныя паказчыкі здароўя, ён таксама можа паляпшаць настрой. Для таго каб моцна спаць уначы, лепш выконваць фізічныя практыкаванні раніцай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках