28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уцячы ад восені: Куды беларусы могуць паляцець у адпачынак проста цяпер

3
Уцячы ад восені: Куды беларусы могуць паляцець у адпачынак проста цяпер

Спіс краінаў.

Большасць беларусаў традыцыйна адпачывае летам, але ёсць тыя, хто аддае перавагу праводзіць адпачынак тады, калі натоўпы турыстаў ужо за офіснымі сталамі ці школьнымі партамі, затое надвор'е яшчэ дазваляе падоўжыць цёплы і сонечны час года.

Уцячы ад восені: куды беларусы могуць паляцець у адпачынак проста цяпер

Myfin.by паглядзеў, куды ў верасні можна паляцець у адпачынак з Беларусі, у тым ліку з дзецьмі, і якія будуць пры гэтым кавідныя абмежаванні: ці патрэбны ПЛР-тэст, ці падыходзіць наш сертыфікат пра вакцынацыю і ці давядзецца ісці на каранцін пасля вяртання.

Без перасадак

З перасадкамі (у Маскве ці Стамбуле) можна даляцець хоць да Сэйшэльскіх выспаў, але мы пастанавілі прааналізаваць толькі тыя напрамкі, па якіх ёсць прамыя авіярэйсы. Іх сёння шэсць – ААЭ, Егіпет, Турцыя, Грузія, Расея і Арменія. Усе, акрамя Арменіі, – гэта краіны з марскім узбярэжжам.

Цяпер для ўезду не ва ўсе дзяржавы патрэбны ПЛР-тэст, недзе дастаткова і сертыфіката пра вакцынацыю.

Арменія – ПЛР-тэст або двухкампанентная вакцынацыя мінімум за 14 дзён да прылёту (падыходзіць расейская вакцына). Вызваляюцца дзеці да года

Грузія – ПЛР-тэст або двухкампанентная вакцынацыя мінімум за 14 дзён да прылёту (падыходзіць расейская вакцына). Вызваляюцца дзеці да 10 гадоў

Егіпет – ПЛР-тэст або двухкампанентная вакцынацыя мінімум за 14 дзён да прылёту (падыходзіць і расейская, і кітайская вакцына). Выключэнне – аднакампанентная вакцына Johnson & Johnson. Вызваляюцца дзеці да 6 гадоў

ААЭ – ПЛР-тэст. Вызваляюцца дзеці да 12 гадоў.

Расея – ПЛР-тэст патрэбны ўсім незалежна ад узросту

Турцыя – ПЛР-тэст або двухкампанентная вакцынацыя мінімум за 14 дзён да прылёту (падыходзіць і расейская, і кітайская вакцына), або даведка, што вы перахварэлі і ачунялі не менш чым за 6 месяцаў да прылёту. Вызваляюцца дзеці да 12 гадоў

Адзначым, што ў розных краінах свае патрабаванні да даведак, – прасцей зрабіць на расейскай і ангельскай мовах, з QR-кодам і прайсці ПЛР-тэст за дзень-два да прыбыцця. Акрамя таго, у некаторых краінах неабходна праходзіць ПЛР-тэсты на месцы за свой кошт, калі няма вакцынацыі (Грузія), у іншых – рэгістравацца ў спецыяльным дадатку (ААЭ, Расея).

На каранцін – паводле спісу

Нагадаем, што пры вяртанні з краінаў «чырвонага спісу» (ён абнаўляецца рэгулярна – нейкія краіны з яго прыбіраюць, іншыя – дадаюць) у Беларусі неабходна выконваць 7-дзённую самаізаляцыю. Удакладнім, што самаізаляцыю павінны выконваць не толькі прыбылыя з краінаў «чырвонага спісу», але і падарожныя праз гэтыя краіны транзітам. Актуальны пералік глядзіце на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Калі вы не прышчапляліся, то пасля наведвання ўсіх краінаў, пералічаных у нашай табліцы, акрамя Арменіі, на сёння патрэбны каранцін.

Пры наяўнасці сертыфіката пра вакцынацыю, калі пасля ўвядзення другой дозы прайшоў месяц да моманту вяртання з падарожжа, 7-дзённая самаізаляцыя не патрабуецца.

Важна – наяўнасць ПЛР-тэсту не адмяняе самаізаляцыю!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках