19 красавiка 2024, Пятніца, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, хто перамог на апошніх дэбатах кандыдатаў у канцлеры Нямеччыны

Стала вядома, хто перамог на апошніх дэбатах кандыдатаў у канцлеры Нямеччыны

Большая частка дэбатаў была пра павышэнне мінімальнага заробку ў краіне.

Кандыдат у канцлеры Нямеччыны ад сацыял-дэмакратаў, міністр фінансаў Олаф Шольц перамог на апошніх тэледэбатах перад парламенцкімі выбарамі, якія адбудуцца 26 верасня.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

Вынікі апытання даследчага інстытута Forsa паказваюць, што за Шольца прагаласавалі 42% гледачоў. Другім з 27% стаў кандыдат Хрысціянска-дэмакратычнага звязу Армін Лашэт, а лідарка партыі "Зялёныя" Аналена Бербок стала трэцяй з 25% галасоў.

Шольц і Бербок заявілі ў нядзелю, што кіроўным кансерватарам час перайсці ў апазіцыю пасля 16 гадоў знаходжання ва ўладзе.

Шольц ухіліўся ад пытання, ці выключыць ён новую вялікую кааліцыю паміж кансерватыўным блокам ХДЗ / ХСЗ і ягонымі сацыял-дэмакратамі, але сказаў, што "большасць выбарнікаў хоча, каб ХДЗ перайшоў у апазіцыю".

ХДЗ узначальваў чатыры паслядоўныя кааліцыйныя ўрады з Ангелай Меркель ля стырна з 2005 года. Меркель не балатуецца на пяты тэрмін, што дало рэшце партыяў Нямеччыны рэальны шанец змагацца за перамогу.

"Той факт, што ХДЗ лепш за ўсё падыходзіць для выхаду ў апазіцыю, быў яшчэ раз падкрэслены гэтымі дэбатамі", – сказала Бербок, дадаўшы, што платформа яе партыі шмат у чым пераклікаецца з платформай СДПГ.

Большая частка дэбатаў была пра павышэнне мінімальнага заробку ў Нямеччыне, пра тое, як абыходзіцца з дапамогай у беспрацоўі і як змякчыць наступствы змены клімату. Кандыдаты коратка закранулі пытанні ўнутранай бяспекі і іншыя тэмы.

Усе тры кандыдаты паабяцалі падтрымаць медыцынскіх супрацоўнікаў, якія змагаюцца з беспрэцэдэнтнай працоўнай нагрузкай на фоне пандэміі каранавірусу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках