4 снежня 2021, Субота, 16:26
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі сцвярджаюць, што трэцяя доза COVID-вакцыны абараняе ад «Дэльты»

4
У Ізраілі сцвярджаюць, што трэцяя доза COVID-вакцыны абараняе ад «Дэльты»

Бустарная вакцына аднаўляе абарону ад каранавірусу.

Досвед Ізраіля даказаў, што трэцяя доза вакцыны ад каранавірусу абараняе ад штаму «Дэльта». Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Ізраіля Ніцан Горавіц.

Заява была зробленая пасля таго, як у ЗША пастанавілі рэкамендаваць рэвакцынацыю супраць COVID людзям ад 65 гадоў або з групы высокай рызыкі, піша Times of Israel.

Горавіц заявіў, што дакумент, пададзены камітэту Управы кантролю за прадуктамі і лекамі, паказаў, што кампанія рэвакцынацыі ў Ізраілі была ключавым захадам супраць каранавірусу.

«У дакуменце, пададзеным экспертамі FDA камісіі ЗША, недвухсэнсоўна гаворыцца, што Ізраіль з'яўляецца выразным доказам таго, што трэцяя вакцына эфектыўная ў барацьбе з Дэльта», – паведаміў ён.

Звесткі Ізраіля, пададзеныя FDA, паказваюць, што эфектыўнасць вакцыны зніжаецца прыкладна праз шэсць месяцаў. Міністэрства аховы здароўя пастанавіла прапанаваць 3-ю прышчэпку ад каранавірусу ўсім людзям ва ўзросце ад 12 гадоў і старэйшым.

«Ізраіль пастанавіў дзейнічаць адказна і хутка, каб змагацца з ростам захворвальнасці, і звесткі паказваюць на высокую эфектыўнасць бустарнай вакцыны, якая аднаўляе абарону ад каранавірусу», – заявілі ў міністэрстве.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».