24 красавiка 2024, Серада, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала «намесніка дырэктара» аэрапорта «Сімферопаль»

22
СБУ затрымала «намесніка дырэктара» аэрапорта «Сімферопаль»

Ён дапамагаў у акупацыі Крыма.

Украінскія праваахоўнікі затрымалі ў Херсонскай вобласці так званага «намесніка дырэктара» міжнароднага аэрапорта «Сімферопаль» у акупаваным РФ Крыме, піша «Новое время».

Пра гэта ў панядзелак, 20 верасня, паведамілі ў Службе бяспекі Украіны.

Падчас захопу ўкраінскага паўвострава расейскімі войскамі зламыснік далучыўся да тэрарыстычнай групоўкі, вядомай як «Самаабарона Крыму», і ўдзельнічаў у захопе стратэгічна важных аб'ектаў, прынамсі, аэрапорта і рэгіянальнага падраздзялення Крымаэраруху.

Акрамя таго, памагаты акупантаў садзейнічаў ім ва ўзяцці пад кантроль паветранай прасторы над паўвостравам.

Затрыманы таксама з'яўляецца былым вайскоўцам УСУ, які ў 2011 годзе быў завербаваны расейскімі спецслужбамі і атрымаў за гэта грамадзянства РФ.

Цяпер яму паведамлена пра падазрэнні на падставе ч.1 арт.111 (дзяржаўная здрада) і ч.2 арт.260 (удзел у дзейнасці не прадугледжаных законам ваенізаваных ці ўзброеных фармаванняў) Крымінальнага кодэкса Украіны і абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Зламысніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках