18 красавiка 2024, Чацвер, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Палессеэлектрамашы» ў Лунінцы адбыўся выкід расплаўленага металу

2
На «Палессеэлектрамашы» ў Лунінцы адбыўся выкід расплаўленага металу

Пацярпелі два чалавекі.

У Лунінцы 19 верасня адбыўся выкід расплаўленага металу, паведамляе «Медиа-Полесье».

У выніку інцыдэнту пацярпелі два чалавекі. З тэрмічнымі апёкамі іх даставілі ў Лунінецкую раённую лякарню.

Намеснік дырэктара «Палессяэлектрамаша» ў ідэалогіі Георгій Мардухай факт здарэння і траўматызму дзвюх работнікаў пацвердзіў.

У абласной управе МНС паведамілі, што гарэння не было, падраздзяленні МНС не прыцягваліся.

Па факце траўмавання следчыя праводзяць праверку.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, удзень 19 верасня падчас правядзення работ для пераплаўлення металалому ў цэху чыгуннага ліцця на адным з прадпрыемстваў у Лунінцы з гарлавіны печы адбыўся выкід распаленага металу. У выніку двое рабочых (40 і 50 гадоў) атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці ад трапляння на іх часціц распаленага металу і ўзгарання адзення», - паведаміў Следчы камітэт.

Такі выкід расплаўленага металу ўжо меў месца на прадпрыемстве ў 2017 годзе. Тады на ўчастку каляровага ліцця пры загрузцы алюмініевага лому ў печ таксама адбыўся выкід металу, плавільшчык атрымаў цяжкія тэрмічныя апёкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках