20 красавiка 2024, Субота, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым абрынецца раней, чым нам здаецца

Рэжым абрынецца раней, чым нам здаецца
Фота: AFP

Для гэтага патрэбныя паслядоўныя, але трапныя дзеянні.

Пра гэта ў лісце сайту Charter97.org піша чытач:

- Рэжым падзе раней, чым нам здаецца. Для гэтага патрэбныя паслядоўныя, але трапныя дзеянні. Мы пачалі гэтыя дзеянні больш за год таму з велізарных чэргаў, каб паставіць подпіс за свайго кандыдата. Пасля нашымі велізарнымі маршамі і годнымі адказамі мы паставілі лукашэнкаўцаў у тупік.

Увесь год беларусы ўжывалі свае індывідуальныя санкцыі: адмаўляліся ад пакупак прадукцыі праўладных прадпрыемстваў, выносілі валютныя зберажэнні з банкаў. Цяпер засталося паўкроку для таго, каб зрушыць узурпатара і ўсіх яго прыкарытнікаў.

Застацца дома самае простае, што мы можам цяпер зрабіць. Застацца дома – значыць, быць у бяспецы і адначасова максімальна магутна ўдарыць па рэжыму. Мы гэта можам зрабіць ужо цяпер. Закупляйце ўсё неабходнае для камфортнага правядзення стачкі, а так жа далучайцеся да флэшмобу «#Стачке_быть».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках