29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейская камісія раскрытыкавала правядзенне парламенцкіх выбараў у Расеі

4
Еўрапейская камісія раскрытыкавала правядзенне парламенцкіх выбараў у Расеі

У Брусэлі паказалі на адсутнасць згоды на прысутнасць міжнародных назіральнікаў падчас галасавання.

Еўракамісія раскрытыкавала правядзенне парламенцкіх выбараў у Расеі. У Брусэлі паказалі на запалохванне тых, хто крытыкаваў улады падчас перадвыбарчай кампаніі, і адсутнасць згоды на прысутнасць міжнародных назіральнікаў падчас галасавання, паведамляе «Польскае радыё».

Учора, 19 верасня, у Расеі скончыліся трохдзённыя парламенцкія выбары, на якіх «Адзіная Расія» атрымала рашучую перамогу, хоць апытанні паказалі гістарычна нізкі ўзровень падтрымкі партыі прэзідэнта Пуціна.

Афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай камісіі Пітэр Стана паказаў на атмасферу запалохвання ўсіх крытычных і незалежных галасоў на адрас расейскага ўрада і адсутнасць незалежных міжнародных назіральнікаў.

«Мы шкадуем, што Расея значна абмежавала фармат і колькасць місіі АБСЕ, што, у сваю чаргу, зрабіла немагчымым яе адпраўку. У той жа час мы маем інфармацыі з незалежных і надзейных крыніц аб сур'ёзных парушэннях падчас галасавання», - сказаў прадстаўнік Еўракамісіі.

Пітэр Стана таксама падкрэсліў, што ЕЗ не прызнае выбары ў Крыме, незаконна анэксаваным Расеяй, і ў акупаванай усходняй частцы Украіны, паклікаўшы Маскву выконваць узятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы.

Афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі таксама абвясціў аб магчымай сустрэчы на гэтым тыдні кіраўнікоў дыпламатый ЕЗ і Расеі на палях Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках