19 красавiка 2024, Пятніца, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аўтавакзале ў Менску адкрылі новы пункт ПЛР-тэставання

На аўтавакзале ў Менску адкрылі новы пункт ПЛР-тэставання

Стандартнае тэставанне каштавацьме 31,73 рублёў, 44 рублі возьмуць з замежнікаў.

Новая ПЛР-лабараторыя адкрылася на другім паверсе аўтавакзала «Цэнтральны» ў Менску. Тут могуць зрабіць тэст і беларусы, і замежнікі. Kp.by расказвае падрабязнасці.

Паведамляецца, што адкрыццё лабараторыі звязанае са «шматлікімі зваротамі грамадзян». Лабараторыя адкрылася на другім паверсе, у пакоі маці і дзіцяці. Праводзяць два тыпы тэставання: звычайнае (вынік праз 24 гадзіны, паводле папярэдняга запісу) і экспрэс-тэставанне (30 хвілін, па жывой чарзе).

Рэжым працы лабараторыі:

панядзелак-пятніца 09:00 - 18:00 (тэхнічны перапынак 12: 00-13: 00).

субота - 09:00 - 12:00.

Кошт пытання:

Стандартнае тэставанне 31,73 рублёў (44 для іншаземцаў);

З унясеннем у сістэму «Падарожнічаю без COVID-19» - 35,33 рублёў

Кошт экспрэс-аналізу - 38,51 рублёў (для замежнікаў 44,64).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках