20 красавiка 2024, Субота, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы неабходны восенню вітамін

Названы неабходны восенню вітамін

Лекар таксама пералічыў прадукты, якія ўтрымліваюць гэты вітамін.

Лекар раіць ужываць прадукты, багатыя бялком і кальцыем, насычаць арганізм вітамінам D і В12.

Турэцкі лекар аддзялення ўнутраных хвароб, доктар Джума Эміроглу распавёў пра тое, якія вітаміны неабходныя чалавечаму арганізму пры змене пор года. Пра парады спецыяліста піша выданне Cumhuriyet.

Са слоў экспэрта, увосень арганізм мае патрэбу ў вітаміне B12 праз узмацненне пачуцця стомленасці. Апошняе становіцца вынікам змяншэння сонечнага ўздзеяння, пры якім метабалізм моцна схільны да ўплыву тэмпературных ваганняў.

Такім чынам арганізм пачынае змагацца з халодным надвор'ем і абмен рэчываў запавольваецца. А імунная сістэма слабее. Усё гэта прыводзіць да прыгнечанасці і дэпрэсіі.

«Пераадолець негатыўныя наступствы гэтага перыяду дапаможа належнае збалансаванае харчаванне. Для падтрымання імуннай сістэмы ўжывайце прадукты, багатыя бялком і кальцыем. У вас на стале таксама не павінна быць недахопу прадуктаў, якія змяшчаюць вітамін В12», - адзначыў Эміроглу.

Лекар раіць ужываць прадукты, багатыя бялком і кальцыем. Гэта - малако, ёгурт, кефір, сыр, яйкі, мяса, курыца, рыба. Таксама неабходныя прадукты з вітамінам С і антыаксідантамі - шыпшына, брокалі, апельсін, лімон ці чырвоны перац. «Памочнікамі» імуннай сістэмы з'яўляюцца морапрадукты, грыбы, кунжут, злакавыя, часнык, рэпчатая цыбуля і яйкі.

Акрамя таго, важна насычаць арганізм вітамінам D, які ёсць у яйках, малацэ і ласосі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках