29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

6
Заўтра ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

Гэта 28-е змяненне коштаў сёлета.

З 21 верасня ў Беларусі максімальныя раздробныя адпускныя кошты дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

- Змены коштаў паліва абумоўленыя ростам сусветных катыровак нафты, сярэдняе значэнне якіх з 1 да 17 верасня дасягнула 73 даляраў ЗША за 1 барэль і ў параўнанні з узроўнем студзеня 2021 года выраслі на 33 працэнты. Цэны з пачатку года павялічаны на 14,7 працэнта, - паінфармавалі ў канцэрне.

З 21 верасня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 98 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 2 рублі 8 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі 30 капеек, ДП - 2 рублі 8 капеек.

Гэта 28-е змяненне коштаў аўтамабільнага паліва сёлета. Апошні раз кошт паліва змяняўся 14 верасня: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках