25 красавiка 2024, Чацвер, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць чалавек загінулі, 28 атрымалі раненні пры стральбе ва ўніверсітэце ў Пермі

Шэсць чалавек загінулі, 28 атрымалі раненні пры стральбе ва ўніверсітэце ў Пермі
ФОТА: АЛЯКСЕЙ РАМАНАЎ/РІА НОВОСТИ

Агонь у кампусе адкрыў студэнт ВНУ ў вайсковай форме і з аўтаматам.

У панядзелак, 20 верасня, на тэрыторыі дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта ў Пермі (ПДНДУ) 18-гадовы студэнт гэтай ВНУ адкрыў стральбу. Паводле ўдакладненых звестак Следчага камітэта РФ (СК), загінулі шэсць чалавек, яшчэ 28 атрымалі раненні. Сярод іншых параненыя ахоўнікі ўніверсітэта, адзін з іх, паводле непацверджанай інфармацыі, быў забіты. Раней паведамлялася пра восем памерлых у выніку страляніны, пасля інфармацыя пра ахвяр была ўдакладненая, паведамляе DW.

Паводле папярэдніх звестак, аб 11.00 паводле мясцовага часу мужчына ў вайсковай форме і з аўтаматам у руках адкрыў агонь у кампусе, пасля чаго адправіўся да 8-га корпуса. У Сеціве з'явілася відэа, як студэнты выскокваюць з вокнаў, у Telegram-канале ўніверсітэта навучэнцаў заклікалі закрыцца ў аўдыторыі або па магчымасці пакінуць тэрыторыю кампуса.

Нападнік аказаў узброены супраціў і быў паранены. У выніку яго затрымалі, паведаміў СК РФ. Раней з'яўлялася інфармацыя, што нападніка забілі падчас затрымання. Паводле звестак пермскага інтэрнэт-выдання 59.ru, нападнік атрымаў раненні жывата і канечнасцяў, зараз ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

Гэта ж выданне паведаміла, што ў сацыяльнай сетцы «В контакте» знойдзены допіс, магчыма, зроблены нападнікам на ўніверсітэт. Са слоў аўтара, ён «не з’яўляўся сябрам экстрэмісцкай арганізацыі, быў нерэлігійны і апалітычны». Пра яго намеры ніхто не ведаў. Допіс быў забяспечаны фотаздымкам чалавека ў масцы з аўтаматычнай зброяй у руках.

У сувязі са здарэннем Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу паводле артыкула «забойства двух і больш чалавек». У Пермскім краі 21 верасня абвешчаны днём жалобы па загінулых.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках