19 красавiка 2024, Пятніца, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча накіруе яшчэ 500 вайскоўцаў для аховы мяжы з Беларуссю

1
Польшча накіруе яшчэ 500 вайскоўцаў для аховы мяжы з Беларуссю

Варшава абвінавачвае рэжым Лукашэнкі ў арганізаванай акцыі, накіраванай на дэстабілізацыю ЕЗ.

Улады Польшчы абвясцілі аб размяшчэнні на мяжы з Беларуссю дадатковых войскаў і вайсковай тэхнікі для абароны ад наплыву нелегальных мігрантаў, якіх, на іх думку, выкарыстоўваюць Беларусь і Расея для дэстабілізацыі Еўразвязу. «Мы маем справу з добра арганізаванай акцыяй з боку Менска і Масквы», - сказаў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак, 20 верасня, прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, паведамляе DW.

Выступаючы пасля сустрэчы з міністрам унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюшам Каміньскім і начальнікам Памежнай службы генералам Томашам Прагай, Маравецкі адзначыў, што ўлады краіны будуць «з поўнай рашучасцю» абараняць польскую мяжу.

Каміньскі паведаміў, што да мяжы з Беларуссю на гэтым тыдні будуць накіраваныя яшчэ 500 вайскоўцаў і 8 адзінак вайсковай тэхнікі, якія ўмацуюць памежную ахову.

Польшча, Літва і Латвія абвінавачваюць улады ў Менску ў арганізаванай дастаўцы ўцекачоў да знешняй мяжы ЕЗ. Усе тры краіны ўвялі рэжым надзвычайнага становішча ў раёнах на мяжы з Беларуссю. У канцы траўня, пасля таго як заходнія краіны зрабілі больш жорсткімі санкцыі супраць Беларусі, кіраўнік краіны Лукашэнка абвясціў, што Менск больш не будзе перашкаджаць праезду мігрантаў у ЕЗ.

Гібель чатырох мігрантаў на беларуска-польскай мяжы

Маравецкі і Каміньскі ўважае, што ўлады Беларусі ўвялі бязвізавы рэжым з некаторымі краінамі Блізкага Усходу, якія маюць «міграцыйны патэнцыял», для прыцягнення мігрантаў і іх адпраўкі ў Польшчу і Літву. Кіраўнік польскага ўраду адзначыў, што колькасць незаконных спроб перасячэння беларуска-польскай мяжы пастаянна расце.

У мінулую нядзелю, 19 верасня, на розных участках памежнай зоны былі знойдзены целы трох загінулых мігрантаў, адзін з якіх быў грамадзянінам Ірака. Са слоў Маравецкага, яны памерлі праз пераахаладжэнне і ператамленне. Далейшыя дзеянні паводле гэтай справы ажыццяўляе пракуратура, паведамілі ў польскай памежнай службе.

Раней у той жа дзень Дзяржаўная памежная служба і Следчы камітэт Беларусі паведамілі пра тое, што на беларускім баку мяжы было выяўлена яшчэ адно цела жанчыны - 39-гадовай грамадзянкі Ірака. Гэтую інфармацыю пазней пацвердзіў начальнік польскай памежнай службы.

З пачатку года ў Польшчы, паводле ацэнак мясцовых уладаў, было зафіксавана звыш 8000 спроб нелегальна перасекчы мяжу рэспублікі з беларускага боку, у тым ліку толькі з пачатку верасня - больш за 3800 спроб.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках