28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аперацыя «Спёка»: У МУС Беларусі – небывалы раздрай

24
Аперацыя «Спёка»: У МУС Беларусі – небывалы раздрай

Сілавікі ненавідзяць адзін аднаго.

Беларускія Кібер-партызаны прадаўжаюць публікаваць запісы гутарак унутранай сувязі МУС.

Аўдыязапіс, з якога зразумела, як сілавікі ненавідзяць адзін аднаго, зроблены 2 ліпеня 2020 года.

У размове з Ігарам Падвойскім удзельнічае Віталь Казлоў, першы намеснік кіраўніка УУС Менаблвыканкама.

Пры гэтым сілавікі вельмі эмацыйна выказваюцца на адрас прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.

Праз багацце абсцэннай лексікі можна апублікаваць толькі невялікую частку размовы:

«Учора ж у міністра быў, я табе казаў? (...) Атрымаў. Ну так, ролік адзін выкладзены быў. Чамаданіха, уе***шча лясное, знайшла. Пайшла, усё сапсавала», – кажа першы голасам, падобным да Падвойскага.

«Яна думае, што ў яе 9 жыццяў, як у ката», – адказвае другі, падобным да голасу Віталя Казлова.

«Так? Міністр кажа – ну, толькі ты так не афішуй, я табе так, па-братэрску расказваю – тыпу спагнанне мне, а Гамолу з пасады зняць», – кажа першы голас.

(Цікава, што Максім Гамола на той момант быў кіраўніком Маскоўскага РУУС. Пасля размовы яго не знялі з пасады. У снежні 2020 года Гамола пайшоў на павышэнне: стаў намеснікам кіраўніка ГУУС Менгарвыканкама і цяпер узначальвае крымінальную міліцыю)

«Ён (міністр – рэд.) мне сказаў: “Яшчэ раз, і я цябе, Падвойскі, бл***, кастрырую”.

Гэтае ўблю***шча – я табе гэта ўсё расказваю, каб ты быў проста... і глушыў яе адразу. Іншых словаў не знаходжу. Ды я ў шоку проста ад учорашняга, проста ў шоку».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках