29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наймацнейшы ўдар: Якія галіны патрапяць пад пяты пакет санкцый Еўразвязу

21
Наймацнейшы ўдар: Якія галіны патрапяць пад пяты пакет санкцый Еўразвязу

Санкцыі ЗША і Еўропы супраць уладаў Беларусі хочуць сінхранізаваць.

СМІ пішуць, што ў новы, пяты пакет санкцый Еўразвязу могуць трапіць пяць беларускіх банкаў, а таксама сфера дрэваапрацоўкі і «Белтэлекам».

Беларусбанк, Банк «Дабрабыт», Белінвестбанк, Белаграпрамбанк і Банк развіцця могуць трапіць пад санкцыі ЕЗ. Невядома, якія менавіта аперацыі могуць забараніць, але анансуюць наймацнейшы эфект, паведамляе telegraf.by.

Таксама ёсць інфармацыя, што пакет плануюць прыняць не раней за кастрычнік.

Крыніцы паведамляюць, што санкцыі ЗША і Еўропы супраць уладаў Беларусі хочуць сінхранізаваць. Яны могуць быць прынятыя адначасова.

Раней у Еўрапарламенце прадстаўнікі краінаў уносілі розныя прапановы: унесці ў санкцыйны спіс авіякампанію «Белавія», некаторыя беларускія турфірмы і іншыя.

Крыніца ў дыпламатычных колах паведамляла, што «няма ніякіх сумненняў у тым, што будуць уведзеныя новыя санкцыі, і яны закрануць людзей, якія фінансава падтрымліваюць Лукашэнку», піша EuObserver.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках