25 красавiка 2024, Чацвер, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуціну скажуць: дарагі мой, ты ж сам ведаў, з кім падпісваў дамову»

32
«Пуціну скажуць: дарагі мой, ты ж сам ведаў, з кім падпісваў дамову»
ФОТА: ТАСС

У Беларусі ўсё можа змяніцца цягам пары тыдняў.

Суразмоўца «Салідарнасці», які ўжо некалькі гадоў працуе дыпламатам у амбасадзе адной з еўрапейскіх краінаў, расказаў, як бачыць сітуацыю ў нашай краіне і яе перспектывы.

Каб размова атрымалася максімальна шчырай, гутарка праходзіла на ўмовах ананімнасці.

– Як Расея можа скарыстацца сітуацыяй у Беларусі?

– Для адказу на гэтае пытанне трэба ведаць планы Крамля.

Калі ж раптам на месца Лукашэнкі прыйдзе іншы чалавек з процілеглымі поглядамі, то зразумела, што ўсе пагадненні, якія падпісаныя сёлета, проста растворацца ў паветры. Пуціну скажуць: дарагі мой, ты ж сам ведаў, з кім падпісваў дамову.

Я б сказаў, што Расея зусім слаба выкарыстоўвае сітуацыю. Мы бачым сціплыя крокі, хоць на гэты момант можна было б дамагчыся многага літаральна раптоўна.

Вось усе кажуць: недзе нехта некага хоча «даціснуць». Але мне здаецца, што Крамлю, каб «даціснуць», варта было б паступаць нашмат прасцей.

– Гэта як?

– Эканамічны вагар у руках расейскага боку даволі моцны і стаў яшчэ больш магутным. Дастаткова проста крыху падштурхнуць тутэйшага кіраўніка – і ўсё.

Пуцін мог бы сказаць: «Калі ты хочаш далей існаваць, то давай будзем рабіць агульную валюту. Не хочаш агульную валюту? Тады спраўляйся сам».

Ясна, што ў Лукашэнкі няма рэсурсаў, каб існаваць за свой кошт. Нават за кошт сілавых структураў – яны вытрымаюць да пэўнага часу, пакуль ёсць упэўненасць, што сітуацыя не ляснецца, і бюджэт не прасядзе.

– Што далей? Захад будзе прадаўжаць уводзіць санкцыі?

– Санкцыі будуць новага характару. Сярод іншага ўзмоцняцца абмежаванні ў дачыненні да прыдворнага бізнэсу і будуць зачыняцца шчыліны тыпу «перапішу ўсе актывы на суседа, на цешчу і далей буду працаваць».

Усё робіцца паступова. І гэта можна расцаніць, як запрашэнне да дыялогу. Але гэтая прапанова не да кіраўніка. Гэта хутчэй адрасавана асяродку, бізнэсу, які здольны ўплываць на нешта.

Што тычыцца рэпрэсій, то такія сякерныя метады маглі б доўга працаваць у Паўночнай Карэі ці Афрыцы. Але Беларусь – у цэнтры Еўропы. З такімі настроямі людзей, з такім узроўнем адукаванасці і адкрытасці – карныя захады не развязваюць праблему, а толькі даюць адтэрміноўку Лукашэнку.

Да таго часу, пакуль разьба не сарвецца.

– Наколькі аптымістычна вы гледзіце на будучыню Беларусі?

– Змены неўнікнёныя. Я на гэта вельмі спадзяюся.

Усё можа змяніцца цягам пары месяцаў і нават пары тыдняў праз якое-небудзь абвастрэнне, якое пакуль не на паверхні.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках