28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнікі супраць Лукашэнкі

12
Палкоўнікі супраць Лукашэнкі

Гэта – справа прынцыпу.

У палкоўнікаў у адстаўцы, якіх Лукашэнка пазбавіў звання, зрэзалі пенсію, піша «Народная воля» ў свежым выпуску газеты.

Валерый Костка расказвае:

– Ну, як змянілася маё жыццё? Ніяк: як працаваў, так і працую на ніве сельскай гаспадаркі. Паводле маіх звестак, з моманту, як з'явіўся гэты ўказ, і да пачатку верасня пенсія практычна ні ў каго не змянілася.

Літаральна на днях патэлефанавалі і паведамілі, што пенсію скароцяць. Сказалі, што прыблізна на 150 рублёў паменшыцца пенсія – цалкам прыбяруць надбаўку, якая тычыцца звання. Будуць вылічваць цяпер і тыя грошы, якія чатыры месяцы з дня падпісання гэтага ўказа налічвалі, – у суме блізу 500 рублёў.

Я звярнуўся ў суд Ленінскага раёна, таму што не згодны з пастановай аб пазбаўленні мяне звання. Разумею, што ніхто не будзе гэтыя скаргі разглядаць.

Падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Сяргей Аніська таксама збіраецца ідзі ў суд:

– Маё жыццё змянілася толькі з 20 верасня. Чатыры месяцы ў мяне з пенсіі нічога не ўтрымлівалі. Мы нават адчувалі сябе крыху няўтульна, бо што гэта такое: ва ўказе нашы прозвішчы ёсць, а грошы не забіраюць! Кожны з тых, чыё прозвішча фігуравала ў гэтым указе, мог сказаць: ну падлы «камітэтчыкі», засланыя казачкі!

І вось 20 верасня раптам у мяне раздаецца званок з пенсійнага аддзела КДБ. Кажуць: маўляў, за 4 месяцы мы з вас павінны ўтрымаць больш за 500 рублёў, вы нам павінны. І гэтая жанчына мяне супакойвае: вы не хвалюйцеся, ваша пенсія з кастрычніка будзе складаць 1.091 рубель.

Мы з Валерам Костка параіліся і пастанавілі, што будзем падаваць у суд на гэтыя пенсійныя аддзелы. Ясная рэч, што не памром мы без гэтых грошай. Мазгі ёсць, рукі адтуль, адкуль трэба, растуць. Але гэта ж справа прынцыпу!

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках