24 красавiка 2024, Серада, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі з Еўразвязам стаіць на выезд больш за 1100 фураў

3
На мяжы Беларусі з Еўразвязам стаіць на выезд больш за 1100 фураў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Больш за ўсё іх сабралася на беларуска-літоўскай мяжы.

На мяжы Беларусі з ЕЗ стаіць на выезд больш за 1100 фураў, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.

Больш за ўсё фураў сабралася на беларуска-літоўскай мяжы. Уезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакае больш за 100 фураў, "Катлоўка" – 140, "Каменны Лог" – больш за 260, "Беняконі" – 140, "Прывалка" – больш за 120 фураў.

На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску "Грыгараўшчына" сабралася больш за 50 грузавікоў, "Урбаны" – больш за 110.

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску "Брузгі" на выезд стаіць больш за 130 фураў, "Бераставіца" – 50, "Казловічы" – больш за 20.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках