19 красавiка 2024, Пятніца, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі даражэе доступ у інтэрнэт

11
У Беларусі даражэе доступ у інтэрнэт

«Белтэлекам» падвышае кошты з 1 кастрычніка.

«Белтэлекам» аб'явіў пра павышэнне тарыфаў на паслугі доступу ў інтэрнэт з 1 кастрычніка. Падаражанне закране ўсе тарыфныя планы, акрамя пакетных прапановаў «Ясна», «Сямейны» і «Бізнэс-кейс». Сцвярджаецца, што кошт паслуг павялічыцца ў межах 4%, піша onliner.by.

Для прыкладу возьмем папулярную лінейку «Рэкорд». Так, «Рэкорд 10» замест 19,8 рубля на месяц будзе каштаваць 20,6, «Рэкорд 25» – 22,62 замест 21,8, «Рэкорд 50 new» – 27 рублёў замест 26, а «Рэкорд 200» – 45,45 рубля замест 43,6.

Раней пра падаражанне паслуг сувязі ў межах усё тых жа 4% абвясцілі А1 і МТС.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках