Беларус перамог на прэстыжным конкурсе маладых піяністаў у Сан-Рэма
1- 21.09.2021, 11:44
- 1,856
За першае месца ён атрымае шэсць тысячаў еўраў, а таксама права выступіць з сімфанічным аркестрам.
Беларускі піяніст Уладзіслаў Хандогій стаў пераможцам міжнароднага конкурсу фартэпіяннай музыкі, які прайшоў 15–19 верасня ў Сан-Рэма (Італія), паведамляе kp.by.
Уладзіслаў Хандогій не толькі стаў пераможцам прэстыжнага конкурсу піяністаў на думку чальцоў журы і гледачоў, але таксама атрымаў спецыяльны прыз.
За першае месца беларускі піяніст атрымае шэсць тысячаў еўраў, а таксама права выступіць з сімфанічным аркестрам у Сан-Рэма ў сезоне 2022 года.
На другім месцы апынулася Анфіса Бабылова з Украіны. Яна атрымае тры тысячы еўраў. Трэцяе месца дасталася іспанцу Леа дэ Марыя. Ён атрымае дзве тысячы еўраў.