19 красавiка 2024, Пятніца, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісар-ябацька паабяцаў Таракану рэканструкцыю Партызанскай Крынічкі ў Гомелі, але нешта пайшло не так

12
Камісар-ябацька паабяцаў Таракану рэканструкцыю Партызанскай Крынічкі ў Гомелі, але нешта пайшло не так
ФОТА: ФЛАГШТОК

Гомельскія чыноўнікі пачалі рыхтавацца да «вялікай будоўлі» яшчэ восенню 2020 года.

На «ўсебеларускім сходзе» ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў заявіў Лукашэнку, што пад Гомелем будзе рэканструяваны манументальны комплекс «Партызанская Крынічка». Гэтае абяцанне ён звязаў з неабходнасцю «патрыятычнага станаўлення грамадзянаў у сферах адукацыі, дзяржаўнай маладзёвай палітыкі і нацыянальнай бяспекі ў Беларусі». Рэканструкцыю планавалася прымеркаваць да гадавіны – 80-годдзя стварэння партызанскага атрада «Бальшавік», які ўпершыню там асталяваўся 17 жніўня 1941 года, паведамляе «Флагшток».

На самай справе гэта не было экспромтам ваенрука, гомельскія чыноўнікі пачалі рыхтавацца да вялікай будоўлі ў «Крынічцы» яшчэ восенню 2020 года. А цягам усяго лета, калі каля манумента ішла праца, сюды масава звозіліся школьнікі і студэнты для дапамогі будаўнікам. «Флагшток» пастанавіў паглядзець, чаму манумент не адчынілі да абяцанай гадавіны.

«ПАРТЫЗАНСКАЯ КРЫНІЧКА» ДА ПАЧАТКУ БУДАЎНІЧЫХ ПРАЦАЎ (ФОТА: GOOGLE.MAPS)
Мемориальная доска на стеле с датой создания партизанского отряда (фото: google.maps)

Першы манумент паўстаў у лесе за тры кіламетры на поўдзень ад Чонак у 1983 годзе на месцы першай стаянкі партызанскага атрада «Бальшавік», які змагаўся з нацыстамі падчас акупацыі Гомельшчыны. Манумент уяўляе з сябе групу стылізаваных зямлянак вакол умоўнага вогнішча і стэлы на лясной паляне. Каля помніка праводзіліся сустрэчы партызанаў, падпольшчыкаў і франтавікоў, гамяльчане прыязджалі сюды на экскурсіі і пікнікі. Сама «Крыніца», якая дала назву атраду і манументу, у цяперашні час амаль не дае вады праз вычарпанне ваданоснага гарызонту.

Праект рэканструкцыі манумента распрацаваў праектны інстытут «Гомельграмадзянпраект».

Паводле ідэі праектавальнікаў Гомельграмадзянпраекта, стары манумент павінен прайсці праз «касметычны» рамонт, а вакол павінна быць выкананае маштабнае добраўпарадкаванне, якое ўключае поле бетоннай пліткі, новы адкрыты амфітэатр, «партызанскі лагер» і адміністрацыйны будынак. Таксама ў праекце з'явілася новая дарога праз лес да чарнігаўскай трасы.

Змянілася стылізаванае вогнішча паміж «зямлянкамі» – цяпер яно ў выглядзе масіўных трыкутнікаў.

Ад першапачатковай ідэі партызанскага лагера на лясной паляне праектавальнікі адмовіліся – цяпер вакол манумента замест газону з'явілася поле бетоннай пліткі.

На заднім плане манументальная зямлянка пасля аздаблення. Праваслаўны крыж быў усталяваны раней па-за першапачатковай ідэяй манумента. Ці ўсе партызаны атрада «Бальшавік» былі праваслаўнымі, гісторыя замоўчвае.

Зямлянка-новабудоўля «партызанскага лагера» паблізу. Драўлянае аздабленне не павiнна ўводзіць у зман – паводле праекту для зямлянак і акопаў будаўнікі ўжылі маналітны жалезабетон.

Адміністрацыйны будынак комплексу. Паводле адной з версій, дзякуючы вадаправоду ў комплексе можна будзе аднавіць перасохлую «Крынічку» (але пакуль гэта не дакладна).

Для афармлення комплексу стваральнікі абралі расейскую мову, беларуская мова цалкам праігнараваная. Аб'ёмныя літары з іржой – адважная ідэя архітэктара ці недапрацоўка?

Кубаметры пліткі яшчэ чакаюць кладкі.

Для гэтага праекту праз блізкасць нафтаправода давялося прасячы новую дарогу, раўналежную старой. Мяркуючы з чарцяжоў, яна будзе грунтавой

Колькі гэта каштуе?

Пра кошт праекту рэканструкцыі дзяржаўныя СМІ не паведамлялі. Вядома, што для збору сродкаў на пабудову мемарыяльнага комплексу праводзіўся абласны суботнік, колькасць удзельнікаў якога ацэньвалася дзяржаўнымі СМІ на 300 000 чалавек. На электронных пляцоўках правядзення закупак друкаваліся толькі два тэндары: на перадпраектную дакументацыю 86 523 рублі (34 600 $) і пастаўку піламатэрыялаў для аздобных працаў у зямлянках і акопах на 50 017 рублёў (20 000 $). Такім чынам, даведацца пра выдаткоўванне сродкаў, сабраных на народным суботніку, немагчыма.

Вясной 2020 года быў адкрыты больш маштабны мемарыяльны комплекс «Ола» ў Светлагорскім раёне, ягоны кошт таксама не называўся. Штогадовае ўзвядзенне буйных манументальных комплексаў у Гомельскай вобласці, прысвечаных падзеям Вялікай айчыннай вайны, стала абавязкам і ідэалагічнай апорай для мясцовых чыноўнікаў.

Чаму ж комплекс не быў здадзены непасрэдна да юбілею? Падобна на тое, абяцанне ваенрука перад Лукашэнкам не было выкананае з аб'ектыўных прычынаў: вельмі цяжка ўладам весці адразу некалькі «паказальных» будоўляў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках