19 красавiка 2024, Пятніца, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь упершыню пачала імпартаваць бульбу падчас уборкі ўласнага ўраджаю

10
Беларусь упершыню пачала імпартаваць бульбу падчас уборкі ўласнага ўраджаю

Самым буйным пастаўшчыком стала Украіна.

Паводле вынікаў першых сямі месяцаў 2021 года Украіна стала найбуйнейшым пастаўшчыком бульбы ў Беларусь, падлічылі аналітыкі платформы EastFruit.

За названы перыяд Беларусь завезла з Украіны 15,5 тыс. тонаў клубняплодаў. Іншымі пастаўшчыкамі бульбы ў Беларусь сталі Расея, Азербайджан, Паўночная Македонія, Егіпет і Нямеччына.

Як адзначае EastFruit, Беларусь упершыню імпартуе бульбу падчас уборкі ўласнага ўраджаю. На думку аналітыкаў, гэтая з'ява даволі незвычайная паколькі падчас уборкі ўраджаю кошты бульбы дасягаюць мінімальных значэнняў. Акрамя таго, Беларусь вядомая як буйная экспарцёрка, а не імпарцёрка бульбы.

Адзначаецца, што сітуацыя, у якой Беларусь набывае бульбу з-за мяжы, а не прадае яе, стала магчымай дзякуючы высокім коштам гэтага прадукту. Адзначаецца, што цягам мінулага тыдня (з 13 да 19 верасня) кошты бульбы ў Беларусі дасягалі $ 0,30 за кг. Гэта вышэй, чым ва ўсіх астатніх краінах рэгіёну, акрамя РФ.

Паводле звестак EastFruit, бульба ў Беларусі цяпер прадаецца ў сярэднім на 70% даражэй, чым звычайна ў гэты час года. Як правіла, у сярэдзіне верасня аптовыя пакупнікі ў Беларусі плацяць за бульбу $ 0,15–0,19 за кг.

Галоўнай прычынай высокіх коштаў бульбы з'яўляюцца асцярогі датычна аб'ёмаў яе вытворчасці ў 2021 годзе праз летнюю засуху, мяркуюць у EastFruit.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках