23 красавiка 2024, aўторак, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тайландзе пачалі ўжываць новы метад вакцынацыі ад COVID-19

У Тайландзе пачалі ўжываць новы метад вакцынацыі ад COVID-19
Фота: REUTERS/Jorge Silva

Гэта дазваляе скараціць выдаткі на вакцыну пры той жа эфектыўнасці.

Медыкі ў Тайландзе атрымалі дазвол вакцынаваць грамадзян прышчэпкамі ад COVID-19 не нутрацягліцава, а ўводзячы ін'екцыю пад скуру.

Адзначаецца, што такі спосаб вакцынацыі дазваляе скараціць выдаткі на вакцыну пры той жа эфектыўнасці, што і пры нутрацягліцавых ін'екцыях.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Тайланда Ануцін Чарнвіракул адзначыў, што новы метад вакцынацыі, якія ў краіне пачалі выпрабоўваць яшчэ ў жніўні, можа выкарыстоўвацца медпрацаўнікамі на ўласнае меркаванне, бо была даведзеная яго эфектыўнасць.

«Адна доза вакцыны можа быць выкарыстаная для пяці ўнутрыскурных ін'екцый», - заявіў дырэктар лякарні Вачыра на Пхукецк Чалермпонг Сукантхапхон.

З ягоных слоў, праведзеныя даследаванні давялі, што ўвядзенне прышчэпак пад скуру забяспечвае такую ж эфектыўную ахову, як і пры ўвядзенні нутрацягліцава.

«Гэты метад будуць ужываць пакуль толькі для бустэрнай дозы», - адзначыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Тайланда.

У гэты момант у Тайландзе назіраецца востры дэфіцыт вакцын, у сувязі з чым і наважыліся выкарыстоўваць нетрадыцыйны метад вакцынацыі.

Толькі 21% з 72 млн грамадзян краін цалкам вакцынаваныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках