23 красавiка 2024, aўторак, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Бацька стралка з Пермі ваяваў на акупаваным Данбасе

СМІ: Бацька стралка з Пермі ваяваў на акупаваным Данбасе

Суседзі распавялі нечаканыя падрабязнасці.

20 верасня студэнт першага курса юрфака Пермскага дзяржуніверсітэта РФ Цімур Бекмансураў прыйшоў са стрэльбай Huglu ў кампус сваёй ВНУ і зладзіў бойню. Загінулі восем чалавек, 28 атрымалі агнястрэльныя раненні і розныя траўмы.

Аб гэтым піша выданне Znak.

Суседзі Бекмансуравых у большасці сваёй кажуць, што тыя жылі ціха і амаль незаўважна. З імі мала хто меў стасункі і яшчэ менш тых, хто хоць штосьці ведаў пра іх. Толькі адзін сусед, папрасіўшы папярэдне не раскрываць ягонае імя, паведаміў шэраг даволі характэрных падрабязнасцяў аб гэтай сям'і.

«Бацька Цімура не жыве з імі. Быццам бы дзесьці ў Удмуртыі. Ведаю, што на жыццё зарабляе вайной. Яшчэ з чачэнскай наймітам працаваў і потым амаль ва ўсіх гарачых пунктах ваяваў, уключаючы Данбас», - кажа мужчына.

З ягоных слоў, Цімур з дзяцінства бачыў зброю: «некалькі бацькавых ствалоў у гэтай кватэры дагэтуль захоўваюцца, Цімур на іх і вучыўся страляць». 38 тысяч рублёў на ружжо, з якім Бекмансураў прыйшоў сёння ва ўніверсітэт, прадаўжаў суразмоўца, далі яму летам «уласныя бацькі».

Пра тое, што Бекмансураў рыхтуе калумбайн, многія, з ягоных слоў, пачалі падазраваць яшчэ ў траўні гэтага года. «Ён пачаў распавядаць, што можа зайсці папросту ў сваю школу і ўсіх там пакласці», - кажа сусед стралка. Гэтыя размовы пачаліся неўзабаве пасля расстрэлу, які зладзіў 11 траўня ў казанскай гімназіі №175 19-гадовы Ільназ Галяввеў, і Бекмансураў «аб Галяваеве згадваў».

Цяпер расследаванне злачынства прадаўжаецца. Целы забітых павезлі ў морг, з імі працуюць экспэрты рэгіянальнага бюро судмедэкспэртызы. З пацярпелымі працуюць лекары, у лякарнях дзяжураць псіхолагі і супрацоўнікі Міністэрства аховы здароўя, якія дапамагаюць сваякам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках