25 красавiка 2024, Чацвер, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца МУС Літвы жорстка раскрытыкавала рэжым Лукашэнкі

4
Кіраўніца МУС Літвы жорстка раскрытыкавала рэжым Лукашэнкі
АГНЕ БІЛАТАЙТЭ
ФОТА: DELFI

Улады Беларусі шукаюць і адкрываюць новыя шляхі міграцыі ў Еўразвяз.

Пра гэта заявіла міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ, паведамляе Delfi.

«Сёння мы бачым, што Беларусь вельмі інтэнсіўна шукае новыя шляхі: перш за ўсё спрабуюць скарыстацца сітуацыяй у Афганістане, а таксама, паводле нашых звестак, ужо ёсць новы бязвізавы парадак для адпаведных краін: Пакістана, Ірана, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Егіпта», - сказала міністр журналістам у аўторак.

«Мы таксама бачым пастановы, якія дазваляюць прыляцець не толькі ў менскі, але і ў іншыя аэрапорты», - дадала яна.

Са слоў Білатайтэ, гэта дэманструе, што беларускі рэжым і далей спрабуе ціснуць на Літву і на іншыя краіны Еўразвязу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках