25 красавiка 2024, Чацвер, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякі загінулых у катастрофе МН17 выступілі ў судзе

11
Сваякі загінулых у катастрофе МН17 выступілі ў судзе

Яны заклікалі Расею прызнаць сваю віну.

У аўторак, 21 верасня, у Нідэрландах у судовым комплексе Схіпхол, дзе праходзяць слуханні паводле справы МН17, далі слова 11 сваякам загінулых.

Пра гэта паведамляе Укрінфарм.

Родныя загінулых выступаюць з дапамогай відэасувязі і асабіста ў зале суда.

«Я спадзяюся, што вінаватыя папросяць прабачэння, што Расея прызнае сваю віну. Асабліва цяжка глядзець, як Расея займаецца дэзінфармацыяй і ўвесь час хлусіць. Мы спадзяемся, што суд пралье святло на тое, што адбылося», - заявіла ў судзе маці адной з загінулых.

Са слоў жанчыны, яна адмаўляецца прадстаўляцца і жадае, каб у судзе гучала толькі імя яе забітага дзіцяці - Элін Марыека Франкс.

Жанчына паказала фота з пахавання дачкі і прадэманстравала некаторыя яе рэчы, якія вярнулі пасля трагедыі.

«Я выступаю цяпер як маці, якая страціла дачку. Гэта назаўжды змяніла маё жыццё. Тое, што пасажырскі самалёт быў збіты ракетай «Бук» - злачынства, за якое вінаватыя павінны быць пакараныя. Мая дачка ніколі не будзе нявестай, мамай...тыя хто збіў самалёт пазбавілі яе гэтага. Я не буду бабуляй. Мы пазбаўленыя гэтага. Час спыніўся для мяне», - сказала яна.

Са слоў жанчыны, яе дачка купіла з сяброўкамі ручнік, на ім былі вышыты імёны.

«Я яго пазнала ў каталогу рэчаў і я прынесла яго сёння, як сімвал таго, што выдатнае жыццё можа разляцецца на кавалкі», - сказала яна.

Некаторыя са сваякоў не знайшлі ў сабе сілы выступіць асабіста, таму ад іх імя казалі адвакаты.

Старшыня суддзя Хендрык Стэйнгаюс спрабаваў супакоіць сваякоў загінулых.

Суд у Гаазе заявіў, што вынясенне прысуду паводле справы аб катастрофе MH17 на Данбасе адбудзецца ў канцы наступнага года.

Пасажырскі Boeing-777 малайзійскіх авіяліній, які выконваў рэйс МН17 з Амстэрдама ў горад Куала-Лумпур, быў збіты ўзброенымі сіламі РФ над акупаваным Данбасам 17 ліпеня 2014 года. На борце лайнера знаходзілася 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажа. Усе яны загінулі.

Аб'яднаная следчая група, якая вядзе міжнароднае расследаванне катастрофы «Боінга МН17», зрабіла выснову, што самалёт быў збіты ракетай, выпушчанай зенітна-ракетным комплексам «Бук» паблізу населенага пункта Снежнае. Пры гэтым следчыя ўпэўненыя, што ракетны комплекс быў дастаўлены ва Украіну з Расеі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках