18 красавiка 2024, Чацвер, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны электаральны аналітык распавёў, колькі б атрымала «Адзіная Расія» без фальсіфікацый

3
Незалежны электаральны аналітык распавёў, колькі б атрымала «Адзіная Расія» без фальсіфікацый

Высновы заснаваныя на аналізе прыходу на асобных участках.

Незалежны электаральны аналітык Сяргей Шпількін, які матэматычнымі метадамі даследуе афіцыйныя вынікі галасавання ў Расеі, мяркуе, што на мінулых выбарах у Дзярждуму без фальсіфікацый «Адзіная Расія» атрымала б крыху больш за 30 адсоткаў галасоў паводле федэральнага спісу, паведамляе «Радыё Свабода».

Высновы Шпількіна заснаваныя на аналізе прыходу на асобных участках у супастаўленні з галасамі, пададзенымі на гэтых участках за розныя партыі. Як правіла, чым вышэйшы прыход, тым вышэйшы адсотак за «Адзіную Расею». На думку экспэрта, гэта доказ фальсіфікацыі. Паводле звестак Шпількіна, на нефальсіфікаваных участках прыход агулам склаў 38 адсоткаў, а «Адзіная Расія» атрымлівае ад 31 да 33 адсоткаў галасоў. Паводле афіцыйных звестак ЦВК, прыход на выбарах склаў 52 адсоткі, а «ЕР» атрымала амаль 50 адсоткаў галасоў.

Са слоў Шпількіна, схема фальсіфікацый амаль такая ж, як у 2016 годзе, калі партыя ўлады паводле «прапарцыйнага спісу», з ягоных звестак, атрымала прыкладна палову галасоў сапраўдную - і палову фальсіфікату. Аднак гэтым разам, як вядома з адкрытых звестак, за КПРФ галасавалі відавочна больш, чым у 2016 годзе, а за «Адзіную Расею» менш. Адпаведна, доля фальсіфікату ў аддадзеных за партыю ўлады галасах - паводле федэральнага спісу - складзе больш за палову.

Электроннае галасаванне, ужытае на выбарах у Дзярждуму - упершыню, са слоў Шпількіна, уяўляе сабой «абсалютнае зло - чорную скрыню, якую ніхто не кантралюе». Даследаваць мільён галасоў, зваленых у адзін стос, немагчыма - аналізаваць можна масіў лікаў. Але ў выпадку з вынікамі электроннага галасавання нам выстаўляюць толькі вынікі некалькіх партый і адно лік у прыходзе. Для аналізу тут проста недастаткова дэталяў, адзначыў Сяргей Шпількін. На ягоную думку, электроннае галасаванне ў цяперашнім выглядзе павінна перастаць існаваць, а арганізаваць яго зноў можна з выкарыстаннем іншых тэхналогій і «з іншым узроўнем даверу [да арганізатара]».

Электроннае галасаванне выклікала больш за ўсё падазрэнняў у назіральнікаў і апазіцыі. Публікацыя яго вынікаў у Маскве адкладалася некалькі разоў, і ў выніку яны з'явіліся ў адкрытым доступе толькі ў сярэдзіне дня ў панядзелак - пазней, чым звесткі звычайных участковых выбарчых камісій. У выніку з 15 маскоўскіх аднамандатных акругаў у васьмі, дзе лідаравалі апазіцыйныя кандыдаты, у тым ліку падтрыманыя «Разумным галасаваннем», памяняліся пераможцы.

На графіках, выкладзеных Шпількіным, «зуб» колькасці галасоў, пададзеных на ўчастках за «Адзіную Расею», прыпадае менавіта на маскоўскае электроннае галасаванне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках