24 красавiка 2024, Серада, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы вызначыліся, якім катэгорыям прапаноўваць трэцюю дозу COVID-вакцыны

У Польшчы вызначыліся, якім катэгорыям прапаноўваць трэцюю дозу COVID-вакцыны

Цяпер у краіне цалкам прышчэпленыя ад каранавіруса 59,5% дарослага насельніцтва.

Урад Польшчы ўхваліў рэкамендацыю пра вакцынацыю ўзмацняльнай трэцяй дозай вакцыны ад каранавіруса людзей сталага веку і медыкаў.

Як паведамляе RMF24, пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска.

Згодна з пастановай, трэцюю дозу будуць прапаноўваць супрацоўнікам медыцынскай сферы і людзям ва ўзросце ад 50 гадоў, якія атрымалі апошнюю дозу вакцыны больш за 6 месяцаў таму, бо з часам эфект ад вакцынацыі слабее.

Для некаторых пацыентаў з паніжаным імунітэтам трэцяя доза была даступная і раней.

Цяпер у Польшчы цалкам прышчэпленыя ад каранавіруса 59,5% дарослага насельніцтва, і, прынамсі, адной дозай - 60,6%.

Як вядома, вакцынацыю трэцюю дозай некаторых катэгорый пачалі або плануюць распачаць шэраг еўрапейскіх краін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках