20 красавiка 2024, Субота, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лондан хоча, каб Масква выдала падазраваных паводле справы Скрыпалёў

7
Лондан хоча, каб Масква выдала падазраваных паводле справы Скрыпалёў

Сёння стала вядомае імя трэцяга супрацоўніка ГРУ.

Прэм'ер Брытаніі Борыс Джонсан заявіў, што Лондан хоча, каб Масква выдала падазраваных паводле справы Скрыпалёў. Брытанская паліцыя адправіць у Інтэрпол запыт, паведамляе ТАСС.

Сёння брытанская паліцыя ўпершыню афіцыйна назвала імя трэцяга расейца, які, на думку праваахоўных органаў, спрычыніўся да атручвання былога афіцэра ГРУ.

Паліцыя ўпэўненая, што гэтага чалавека клічуць Дзяніс Сяргееў - ён карыстаўся псеўданімам «Сяргей Фядотаў».

Імя трэцяга падазраванага ў атручванні Сяргея Скрыпаля пачало мільгаць у прэсе яшчэ ў пачатку 2019 года. Тады следчыя з Bellingcat заявілі, што напраўду «Фядотава» могуць клікаць Дзяніс Сяргееў.

Раней было вядома, што двое мужчын, якія называлі сябе Аляксандрам Пятровым і Русланам Башыравым, прыляцелі ў аэрапорт Гатвік 2 сакавіка 2018 года. Рэальныя імёны гэтых людзей называлі раней следчыя з Bellingcat. Брытанская паліцыя ўпершыню афіцыйна пацвярджае: журналісты не памыліліся - сапраўдныя імёны гэтых людзей - Аляксандр Мішкін і Анатоль Чапіга.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках