28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі бард аддасць прысуджаную яму Прэмію імя Авідзія Марыі Калеснікавай

2
Нямецкі бард аддасць прысуджаную яму Прэмію імя Авідзія Марыі Калеснікавай
ВОЛЬФ БІРМАН

Вольф Бірман быў праваабаронцам і крытыкам рэжыму ў ГДР.

Вядомы нямецкі бард і былы усходненямецкі дысідэнт Вольф Бірман (Wolf Biermann) мае намер перадаць беларускай апазіцыянерцы Марыі Калеснікавай прысуджаную яму Прэмію імя Авідзія. "З таго часу, як народ Беларусі нарэшце выйшаў на вуліцы супраць дыктатара Аляксандра Лукашэнкі, (...) Марыя Калеснікава стала іконай грамадзянскага і мірнага супраціву", - напісаў 84-гадовы Бірман у заяве, пра якую ў аўторак, 21 верасня, паведамляе DW.

З ягоных слоў, 5 кастрычніка ў Франкфурце-на-Майне ён прыме ўзнагароду, каб у "самыя кароткія тэрміны" перадаць яе Калеснікавай. "Наколькі высока бы мы ні шанавалі музыканта і змагара за свабоду, гэта наўрад ці зможа вызваліць Марыю. Калі я прысвячу ёй маю песню "Ermutigung" ("Падбадзёрванне") і заспяваю яе, то гэта будзе для душы ёй і яе аднадумцам за кратамі", - напісаў ён далей.

Вольф Бірман быў праваабаронцам і крытыкам рэжыму ў ГДР. У лістападзе 1976 года ўлады ва Усходнім Бэрліне пазбавілі яго грамадзянства.

Прэмія імя Авідзія прысуджаецца ПЭН-цэнтрам нямецкамоўных аўтараў за мяжой раз у два гады. Рашэнне аб узнагароджанні Бірмана было абвешчана яшчэ ў 2020 годзе, але праз пандэмію ўручэнне прэміі было адкладзенае.

Справа Марыі Калеснікавай

Беларуская музыка Марыя Калеснікава, 12 гадоў жыла ў Штутгарце, у 2020 годзе вярнулася ў Беларусь, дзе стала каардынатаркай штабу апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Пасля яго арышту яна стала адной з ключавых фігур пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі. Калеснікава была затрыманы 8 верасня 2020 года на беларуска-ўкраінскай мяжы.

У пачатку верасня Менскі абласны суд прызнаў Калеснікаву вінаватай паводле трох артыкулаў КК Беларусі - у змове з мэтай захопу ўлады, стварэння экстрэмісцкага фармавання і публічных заклікаў да дзеянняў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы і прысудзіў да 11 гадоў турмы. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках