19 красавiка 2024, Пятніца, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія зараз кошты лясных грыбоў у Менску

3
Якія зараз кошты лясных грыбоў у Менску
ФОТА: instagram@komarovka.by

На сталічным рынку «Камароўка» ідзе бойкі гандаль лясным ураджаем.

У сваім Інстаграме 21 верасня «Бабая Рая» - альтэр эга Камароўскага рынку ў Менску, распавяла пачым у Менску прадаюць лясныя грыбы. «Комсомольская правда» паглядзела таксама, кошты не так каб кусаюцца.

Кілаграм чорных груздоў каштуе 7 рублёў. Чырвонагаловікі прадаюць за 12 рублёў кіло.

- У восені ёсць свае плюсы. Хай з надвор'ем не вельмі, затое: журавіны, чырвонагаловікі, грузды - калі ўмееш саліць, заходзь! - тлумачыць менчукам «Баба Рая».

ФОТА: instagram@komarovka.by

На прылаўках і іншыя лясныя тавары: лісічкі, апенькі, журавіны... А вось за вядзерца белых грыбоў можна пагандлявацца. Са слоў прадаўцоў, кошт на іх вар'іруецца.

- Яны такiя мясістыя - выгадныя, - нахвальвае свой грыбны тавар прадавец. - З аднаго грыба можна суп зварыць!

Але і цану трымае: ад 20 да 25 беларускіх рублёў за маленькае вядзерца.

- Як дагаворымся! - пераконвае жанчына.

ФОТА: instagram@komarovka.by
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках