25 красавiка 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на «нізкім старце»: Што падаражэе ў Беларусі ў найбліжэйшы час

1
Кошты на «нізкім старце»: Што падаражэе ў Беларусі ў найбліжэйшы час

Трэба рыхтавацца да скачка інфляцыі.

Гадавая інфляцыя ў Беларусі па-ранейшаму трымаецца на ўзроўні двухзначнага ліка. Пры гэтым высокімі застаюцца інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні насельніцтва, што нясе дадатковыя рызыкі для эканомікі. Да прыкладу, на гэтым фоне беларусы прадаўжаюць забіраць з банкаў уклады. Наперадзе – павышэнне коштаў на некаторыя тавары і паслугі, а таксама рост ставак падаткаў. Эксперты спрагназавалі, што ў Беларусі будзе далей з коштамі, піша zerkalo.io.

Як падаражэе наша жыццё ў найбліжэйшы час

Паводле планаў уладаў, мабільная сувязь, інтэрнэт, стацыянарная тэлефонная сувязь, паштовыя паслугі павінны падаражэць на 4% у чацвёртым квартале. Гэта прадугледжана для кампенсацыі росту выдаткаў, але не вышэй за ўзровень прагназаванай базавай інфляцыі.

Да канца года таксама павінен падаражэць праезд у гарадскім грамадскім транспарце, чаканы рост – 6,8%, ці 5 капеек за адну паездку (гаворка пра падаражанне аднаго талона). У кастрычніку – снежні таксама павінны падняць тарыфы на пасажырскія перавозкі прыгарадным аўтамабільным транспартам – на 11,1%, або на 1 капейку за адзін кіламетр.

З пачатку 2022 года ў Беларусі плануюць падняць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, павялічыць многія падаткі. Нагадаем, сёлета чыноўнікі зрабілі беларусам навагодні "падарунак" – паднялі з 1 студзеня ПДВ на лекі, медвырабы, дзіцячыя тавары, многія прадукты харчавання, што адбілася на раздробных коштах.

«Прастора для манеўру Нацбанка абмежаваная». Які прагноз датычна інфляцыі ў міжнародных арганізацый

Эксперты міжнароднага агенцтва S&P Global Ratings прагназуюць, што інфляцыя ў Беларусі да канца гэтага года складзе 9,3%, а 2022-га – 8%.

«На наш погляд, Нацыянальны банк Беларусі стаіць перад цяжкім выбарам паміж падтрымкай росту і выкананнем свайго мандата ў забеспячэнні стабільнасці коштаў. Інфляцыя была вышэйшая за мэтавы паказнік з сярэдзіны 2020 года, дасягнуўшы піка ў 9,9% у чэрвені 2021 года з-за абясцэнення валюты, падатку на даданую вартасць, павышэння адміністрацыйных коштаў і павышэння коштаў на прадукты харчавання, – адзначаюць эксперты агенцтва. – Нягледзячы на мінулы прагрэс у пераходзе да больш гнуткіх грашова-крэдытных умоваў, уключаючы рэжым плыўнага абменнага курсу, мы мяркуем, што прастора для манеўру Нацбанка Беларусі абмежаваная».

Эксперты агенцтва таксама звяртаюць увагу на тое, што Нацбанк прыпыніў пераход да рэжыму таргетавання інфляцыі (што мае на ўвазе таргетаванне і якія ёсць альтэрнатывы, можна пачытаць праз спасылку). «Нацбанк засяродзіўся, хутчэй, на шырокай грашовай масе ў якасці свайго прамежкавага мэтавага паказніку грашова-крэдытнай палітыкі. Установа таксама перастала прымаць загадзя запланаваныя пастановы ў адсоткавай стаўцы», – удакладняюць ў S&P Global Ratings. Усё гэта, на думку экспертаў, нясе дадатковыя рызыкі для паскарэння інфляцыі.

Эксперты Еўразійскага банка развіцця прагназуюць інфляцыю ў Беларусі паводле вынікаў гэтага года 9,2%, а 2022-га – 6,5%. «Запаволенню інфляцыі ў 2022 годзе могуць спрыяць зніжэнне тэмпаў росту коштаў сыравіны ў свеце і паступовае аднаўленне глабальных ланцужкоў паставак, – мяркуюць аналітыкі ЕАБР. – Пры гэтым павышаныя інфляцыйныя чаканні насельніцтва і прадпрыемстваў будуць абмяжоўваць хуткасць набліжэння інфляцыі да мэтавых узроўняў Нацыянальнага банка».

Сярод чыннікаў рызыкі, якія могуць справакаваць рост коштаў, – нявызначанасць санкцый, зніжэнне ўраджаю збожжавых у Беларусі, а таксама верагоднасць нарошчвання эмісійнага крэдытавання для часовага падтрымання высокіх паказнікаў росту ВУП.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках