19 сакавiка 2024, aўторак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аддайце вашыя грошыкі»: У чым заключаецца задуманы Тараканам «пенсійны лахатрон»?

48
«Аддайце вашыя грошыкі»: У чым заключаецца задуманы Тараканам «пенсійны лахатрон»?

Тлумачыць эканаміст.

У чым будзе заключацца задуманая беларускімі ўладамі «пенсійная рэформа»? На гэтае пытанне адказаў эканаміст Леў Львоўскі.

Нагадаем, што дэталі праекту былі агучаныя сёння, 21 верасня.

Зразумела, грошай на пенсіі ўвесь час не стае. І вось, беларусам прапануюць добраахвотна адлічваць 3% ад заробку на асабісты рахунак. За гэта на той самы рахунак будзе залічвацца 3% ад сумы, якую іх наймальнік плаціць з іх заробку ў Фонд сацыяльнай абароны. А калі адлічэнне будзе ад 3% да 10%, то тое, што вышэй за 3%, пералічыць на асабісты рахунак дзяржава.

"Тут ёсць пара добрых навінаў і некалькі важных пытанняў, ад якіх будзе залежаць тое, як рэалізуецца гэтая рэформа, – піша Львоўскі ў Facebook. – Першая добрая навіна: урад нарэшце ўсвядоміў праблему і спрабуе развязаць яе нармальнымі метадамі, а не проста павышэннем пенсійнага ўзросту, як раней (што ніяк не развязвае праблему, а толькі адсоўвае яе)".

На думку эканаміста, другой добрай навіной з'яўляецца тое, што, верагодна, "рэформа прадугледжвае добраахвотнасць, пры тым што раней гучалі словы і думкі, маўляў, дадатковыя пенсійныя ўнёскі могуць стаць абавязковымі".

Да запланаванай рэформы ёсць пытанні:

1) За кошт якіх сродкаў яна будзе фінансавацца пры дэфіцытным бюджэце?

2) Хто, як і куды будзе інвеставаць грошы з "новага" пенсійнага фонду?

"У Беларусі не развіты фондавы рынак, юрыдычная сістэма ляжыць у руінах, – прадаўжае Леў Львоўскі і канкрэтызуе пытанні. – Неабходная вялікая юрыдычная рэформа, якая агаворвае правы інвестараў, абавязальніцтвы ў справаздачнасці прадпрыемстваў, і, нарэшце, нармальная абарона правоў уласнасці".

А далей эканаміст прапануе чытачам: "уявіце, вашы грошы інвеставалі ў прыстойны беларускі банк з вялікім патэнцыялам, назавем яго БДПБ, а потым бах – і ім ужо кіруе не зразумей хто, уладальнікі дэпазітаў бягуць як з падпаленай лазні, палова кіраўніцтва сядзіць".

3) Давер да ўладаў у жыхароў Беларусі сёння вельмі нізкі. А тут яны фактычна просяць грамадзянаў падзяліцца з імі заробкамі ў абмен на нейкі профіт праз шмат гадоў. Ці ёсць упэўненасць, што грошы не з'есць інфляцыя? Што яны не будуць выдаткаваныя на выплату пенсій сённяшнім пенсіянерам? Што за іх не пабудуюць чарговую "залатую прыбіральню" ў абласным цэнтры? Няма.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках