25 красавiка 2024, Чацвер, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: За ўладу ў Расеі б'юцца дзве прыдворныя групоўкі

12
Эксперт: За ўладу ў Расеі б'юцца дзве прыдворныя групоўкі

Таму Пуцін «лёг на захаванне» ў бункер?

Палітычны аглядальнік Аляксандр Немец ацаніў сітуацыю ў Расеі пасля выбараў у Дзярждуму:

– Як там у Дыкенса ў аповедзе "Памочнік судовага прыстава" (The Broker's man)? "Выбары прайшлі, звязанае з выбарамі хваляванне ў нашым прыходзе ўляглося, і цяпер мы можам прыгледзецца больш уважліва да асобных парафіянаў".

"Выбары" ў гэбэшна-эрпэцэшнай парафіі, звычайна названай Расея, сапраўды скончыліся. Вынікі "выбараў" былі цалкам чаканымі, хваляванне яшчэ не знікла, але сур'ёзнага значэння гэта не мае. Прыгледземся, што робяць "кіраўнікі прыходу", то-бок лідары пуцінскага рэжыму.

Мяркуючы з усяго, Пуцін не выйдзе з бункера і пасля выбараў. Ён аддае перавагу хавацца пад зямлёй. І гэта надае дадатковую пэўнасць "навінам пуцінскага двара", якія ў апошнія дні паведамляюць даволі вядомыя людзі – Валерый Салавей, Юрый Швец, Генадзь Гудкоў і некаторыя іншыя:

– Пуцін цяжка хворы, фізічна і псіхічна. У любым выпадку Пуцін практычна страціў фізічную і ментальную здольнасць кіраваць Расеяй. Ён і без таго, да пачатку каранавірусу ў студзені 2020 года, спраўляўся са сваімі намінальнымі абавязкамі дрэнна. Сітуацыя рэзка пагоршылася ў 2020 годзе, у сувязі з каранавірусам у Расеі і ва ўсім свеце, і ў сувязі з прагрэсам старасці Пуціна. А ў 2021 годзе, калі Пуціна сталі падтрымліваць цяжкімі наркотыкамі = магутнымі лекамі, а сацыяльна-эканамічная дэградацыя Расеі паскорылася, усё стала яшчэ горш.

– Менавіта таму Пуцін зноў схаваўся ў бункер ("лёг на захаванне", паводле ўдалага выразу каментатараў). Усімі справамі займаюцца, ужо без Пуціна, ягоныя набліжаныя. Мэты ў прыдворных розныя, дакладней, яны адчайна змагаюцца адзін з адным за пуцінскую спадчыну (без двукоссяў). А справы Расеі і яе няшчаснага насельніцтва сталі зусім дрэнныя. Насельніцтва галее і вымірае з хуткасцю, якая перавышае адзін мільён чалавек на год.

– За ўладу б'юцца дзве асноўныя прыдворныя групоўкі – гэбэшная групоўка на чале з Патрушавым і ваенна-дыпламатычная групоўка Шайгу і Лаўрова. Мішусцін і Сабянін не прадстаўляюць сабой вялікай самастойнай сілы; яны, хутчэй за ўсё, далучацца да пераможцаў. Галоўныя фінансавыя кланы таксама выбіраюць найбольш верагоднага пераможцу.

Ці можна гэтаму ўсяму верыць? Відавочна, можна і трэба. Я грунтуюся на ўсёй інфармацыі, назапашанай за апошнія некалькі гадоў, а не толькі за апошнія некалькі тыдняў. Акрамя таго, уся інфармацыя несупярэчлівая (кагерэнтная). Што памежна важна, каранавірус паскорыў развіццё падзей – дэзынтэграцыю Расеі і яе кіраўніцтва – шматкроць. А сродкаў для барацьбы з каранавірусам у "крамлёўскіх" практычна няма.

Такім чынам, мы маем справу з класічнай формулай "пятнаццаць чалавек на сундук мерцвяка" (на пуцінскі трон). І гаворка ідзе не пра семсот тысячаў гінэяў (блізу пяці тонаў чыстага золата) капітана Флінта, а пра каштоўнасці на парадак большыя.

Дык хто ж пераможа ў гэтай ужо распачатай барацьбе? Пачнем з таго, што ад гэбістаў усіх ужо ванітуе. Паскуднічаць, шкодзіць, красці і забіваць яны могуць, працаваць не ўмеюць. Узгадаеце, чым скончылася спроба Берыі захапіць уладу ў сакавіку – ліпені 1953 года. Шмат тады паляцела гэбісцкай галоваў! Магчыма, і цяпер яны паляцяць.

У блока Шайгу-Лаўроў шанцы захапіць вярхоўную ўладу значна вышэйшыя, чым у групоўкі Патрушава. Што самае галоўнае, за гэтым блокам мацнейшая падтрымка Кітая. Я нядаўна пісаў і цяпер паўтараю: падстаўце ў пошукавае акенца ўрадавага сайта china.org.cn "Lavrov", атрымаеце 4000 згадак. Падстаўце "Shoigu", атрымаеце 900 згадак. Астатнія "крамлёўскія" (за вылікам Пуціна) згадваюцца не болей за 260 разоў.

Зразумела, гэта не выпадкова. Ужо шмат гадоў Лаўроў на падхопе ў Ван І (Wang Yi), міністра замежных справаў Кітая. Што ж тычыцца, Шайгу, то пра ягоныя цесныя сувязі з Кітаем я ўжо пісаў.

Зразумела, і Лаўроў і Шайгу цалкам карумпаваныя фігуры, інфармацыі на гэты конт дастаткова. Але Пекін зрабіў стаўку менавіта на Лаўрова і Шайгу, паколькі цалкам упэўнены ў іх адданасці. А астатнія "крамлёўскія" Пекін не цікавяць.

І галоўнае пытанне: што Кітай запатрабуе і атрымае наўзамен сваёй падтрымкі? Вельмі многае. Для пачатку гэта шматразовае павелічэнне плошчы кітайскіх Тэрыторый апераджальнага развіцця (тараў) ва ўсходніх рэгіёнах РФ. Гаворка ідзе пра некалькі сотняў тысячаў квадратных кіламетраў – можа быць, і больш за 500.000 квадратных кіламетраў.

У выніку закончыцца працэс, які ідзе ўжо 30 гадоў, з 1992 года, і Тува, Бурація, Забайкальскі край, Амурская вобласць, ЕАА, Хабараўскі край і Прыморскі край – апынуцца пад поўным фактычным (яшчэ не юрыдычным) кантролем Кітая.

І гэта толькі частка таго, што Кітаю трэба будзе атрымаць у РФ (пакуль не варта спекуляваць).

Узамен, паводле плану "пракітайскай групоўкі" ў Крамлі, Кітай забяспечыць плаўны транзіт улады і адносную стабільнасць "постпуцінскай Расеі".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках