24 красавiка 2024, Серада, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар у коме

8
Дыктатар у коме

Лукашэнка, як кажуць, даўно хворы на ўсе хваробы на свеце.

Самая гучная навіна дня – пагаршэнне стану здароўя прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава, піша тэлеграм-канал «Серпом По».

Зразумела, паведамленне, што Аркадаг трапіў у кому, неадкладна было аспрэчанае афіцыйнымі крыніцамі, у тым ліку амбасадай рэспублікі ў Расеі. Зрэшты, Бердымухамедава, не надта старога яшчэ мужчыну, 64 гадоў, «хаваюць» рэгулярна. Напрыклад, ён надоўга «знікаў» улетку 2019 года, і тады СМІ таксама былі поўныя здагадак і каментароў на гэтую тэму.

Кіраўнік Туркменістана – не адзіны кіраўнік, чуткі пра слабое здароўе і нават смерць якога з'яўляюцца сталым прадметам як каляпалітычных, так і кухонных намоваў.

Яшчэ часцей «смяротна захворвае», а то і «памірае» лідар КНДР Кім Чэн Ын. Беларускі кіраўнік Лукашэнка, калі верыць чуткам, даўно хворы на ўсе хваробы на свеце.

Нямала чутак і пра здароўе Пуціна. Зыходзячы з таго, што кажуць і пішуць у СМІ і сацсетках, прэзідэнт Расеі – проста хадзячы медыцынскі даведнік. І ягоныя ранейшыя раптоўныя знікненні, цяперашнія каранавірусныя самаізаляцыі і нават паходы з Шайгу ў Сібір тлумачацца не чым іншым, як неабходнасцю тэрміновага або планавага «рамонту» прэзідэнцкага арганізма.

Наколькі быў хворы ці здаровы той ці іншы дыктатар, простыя людзі даведаюцца постфактум. Са зводак «аб перыядычным дыханні – Чэйн-Стокса».

А вось перыядычныя чуткі пра хваробу і нават смерць кіраўніка – сімптом сам сабой вельмі непрыемны. Гэта знак таго, што ніяк інакш – з дапамогай выбараў ці добраахвотнага сыходу – грамадзяне пазбавіцца ад дакучлівага кіраўніка і ягонага рэжыму не чакаюць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках