29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У нашых патрабаваннях: Толькі перамовы аб пераходзе ўлады, аб новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах»

3
«У нашых патрабаваннях: Толькі перамовы аб пераходзе ўлады, аб новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах»

У Беларусі кошты растуць, растуць і растуць.

Лідар Беларускага аб'яднання працоўных Сяргей Дылеўскі адказаў на пытанні "Еўрарадыё" пра падрыхтоўку агульнанацыянальнага страйку:

– Перад тым як абвясціць 30 жніўня перадстрайкавы стан і свае патрабаванні, цягам, напэўна, сямі месяцаў вялася праца з працоўнымі калектывамі ў краіне. То-бок гэта не спантанная заява. Не мая прыхамаць.

А гэта планамерная, выразна праведзеная праца. Якая адабрала не адзін месяц часу. Калі б людзі былі гатовыя раней, мы абвясцілі б перадстрайкавы стан раней. Гэта значыць сама сабой аб'ява перадстрайкавага стану – гэта не тое што званочак, а гэта прамая заява, што мы гатовыя да пачатку страйку.

Дылеўскі мяркуе, што падобнае ўжо было ў гісторыі Беларусі. У краіне могуць узнікнуць "галодныя бунты", якія былі ў 90-я гады. Хоць сітуацыя ў краіне цяпер вельмі падобная, але ніхто разбураць, граміць і ламаць нічога не будзе.

– Я ўпэўнены, што пусты халадзільнік вымусіць выйсці на пратэсты, выйсці ў страйк, у нейкія акцыі вулічныя, на пратэсты. Выйдуць людзі, якія цяпер знаходзяцца ў стадыі "мая хата з краю". Разважныя людзі ўжо разумеюць, што адбываецца ў нашай краіне. І ўжо актыўна набываюць прадукты ў запас. Таму што прадукцыя не таннее. То-бок у нас яшчэ не было такога за апошні год, каб нешта стала таннейшым. У нас кошты растуць, растуць і растуць.

У 90-я гады, на пачатку 90-х ужо былі такія галодныя бунты. Мой бацька быў удзельнікам такіх акцый пратэсту, працуючы на тым жа трактарным заводзе, што і я. Яны выходзілі на вуліцы менавіта таму, што ім не было чым карміць сваю сям'ю.

І я нешта не згадаю, каб была разрабаваная хоць адна крама. Гэта не шлях беларусаў. Беларускі народ вельмі міралюбны. Усе пратэсты ў Беларусі з боку людзей, а не сілавога блока, былі максімальна мірнымі. І я магу з двухсотадсоткавай упэўненасцю сказаць, што ніхто не будзе (калі гэта не правакацыя) біць вітрыны і спрабаваць рабаваць крамы.

– Як дастукацца да тых працоўных, якія пасля змены заліваюць вочы чарнілам і пляваць яны хацелі на ўсё астатняе?

– На самай справе такіх працаўнікоў абсалютна няшмат. Проста гэта такі стэрэатып пра беларускага працоўнага склаўся, што ён праходзіць праз прахадную і бяжыць у вінна-гарэлачны аддзел. Таму што такія супрацоўнікі максімальна ярка сябе паводзяць. Але іх меншасць, вельмі мала.

Але алкаголікі – гэта і ёсць электарат дзейнай улады. Ідэальная ахвяра прапаганды – гэта п'янае стварэнне, якое толькі і думае, як увечары выпіць.

Так што я не браў бы ў разлік такіх людзей, і няма сэнсу да іх стукацца – гэта некваліфікаваныя кадры. Калі чалавек сапраўды ведае сваю справу, то ў такога чалавека банальна няма часу на тое, каб напіцца і заўтра яму было дрэнна. Чалавек, які сапраўды ведае сваю справу, сваю працу, свой станок, ніколі не дазволіць сабе быць у такім стане. Таму што гэта перашкаджае ягонаму разумоваму развіццю, разумовым здольнасцям. І на такіх людзей я не звяртаў бы ўвагі.

– Перамовы з рэжымам: ці магчымыя яны?

– Я думаю, што кожны прадстаўнік дэмакратычнай апазіцыі дэмакратычных сілаў у краіне пагодзіцца і будзе гатовы пайсці на перамовы. Я таксама. Асабіста я мяркую, што страйк – гэта самы крайні метад барацьбы з рэжымам. Я не хачу страйк. Я не хачу спыняць вытворчасці. Гэта вельмі моцны, вельмі сур'ёзны ўдар па эканоміцы нашай краіны. Але гэта адзіны дзейсны спосаб паказаць нашу сілу і сур'ёзнасць нашых намераў.

І калі перамовы адбудуцца, калі круглы стол паміж дэмакратычнымі сіламі Рэспублікі Беларусь і дзейнай уладай адбудзецца, то, я думаю, дзякуючы гэтаму з'явіцца нейкі шанец унікнуць страйкаў у краіне. Калі мы зможам дамовіцца. Але мы не гатовыя перагарнуць старонку. Як я і пісаў і казаў у нашых патрабаваннях: толькі перамовы аб пераходзе ўлады, аб новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках