25 красавiка 2024, Чацвер, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідэя Банк перастае выдаваць крэдыты і выпускаць карткі

3
Ідэя Банк перастае выдаваць крэдыты і выпускаць карткі
Фота: infobank.by

З чым гэта звязана?

Ідэя Банк з 1 кастрычніка прыпыняе крэдытаванне фізічных асобаў, а таксама афармленне разліковых рахункаў і выпуск картак для заробкавых праектаў. Фактычна банк перастае прапаноўваць гэтыя паслугі. Як нагадвае zerkalo.io, да канца года Ідэя Банк, як плануецца, павінен далучыцца да МТБанка. Пасля рэарганізацыі ён спыніць існаванне як юрыдычная асоба.

З 1 кастрычніка Ідэя Банк таксама перастане налічваць на ўсе карткі кэш-бэк і гадавы бонус.

Раней у банку паведамлялі, што з 1 кастрычніка працаздольнасць картаў будзе абмежаваная. Плануецца, што з гэтага дня і да 20 кастрычніка здзейсніць аперацыі праз карты (АРІП і адвольны плацёж) можна будзе толькі ў сістэме дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Ідэя Банка (інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг). У перспектыве запланаваны перавод рахункаў у МТБанк.

Што тычыцца прыпынення з 1 кастрычніка аперацый з картамі Ідэя Банка, то ўсе грошы, якія не будуць пераведзеныя з карт-рахункаў, застануцца на рахунку. Зняць іх са сваіх рахункаў з 1 да 26 кастрычніка ўключна можна будзе ў касах Ідэя Банка. Для гэтага трэба будзе папярэдне аформіць у спецыялістаў расходны ордар, а з 1 лістапада – у касах МТБанка таксама праз расходны ордар альбо з дапамогай віртуальнай карты ў інтэрнэт- і мабільным банку «Мой Банк».

Усе крэдытныя дамовы Ідэя Банка аўтаматычна перавядуць у сістэму МТБанка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках