20 красавiка 2024, Субота, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя расстралялі аўто першага памочніка прэзідэнта Украіны

27
Невядомыя расстралялі аўто першага памочніка прэзідэнта Украіны
СЯРГЕЙ ШЭФІР
ФОТА: АНДРЭЙ ГУДЗЕНКА / LIGA.NET

Паранены кіроўца.

Як паведамляе выданне "Украінская праўда", пад Кіевам невядомыя стралялі ў аўтамабіль першага памочніка прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Сяргея Шэфіра, паранены кіроўца машыны.

Адзначаецца, што Шэфір ехаў на машыне з дому на працу. Дарога праходзіла праз лес, дзе яго чакала засада. З розных бакоў дарогі былі зробленыя некалькі аўтаматных чэргаў. Выпусцілі блізу 12–15 куляў у аўто.

Кіроўца Шэфіра пры замаху, як паведамляюць СМІ, атрымаў тры кулі, ён у рэанімацыі ў цяжкім стане.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках