19 красавiка 2024, Пятніца, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва пачне праводзіць рэнтген-кантроль чыгуначных цягнікоў з Беларусі

6
Літва пачне праводзіць рэнтген-кантроль чыгуначных цягнікоў з Беларусі
Фота: DELFI

Абсталяванне будзе змантаванае і павінна пачаць працаваць у другім квартале 2022 года.

Мытны дэпартамент Літвы падпісаў дамову пра ўсталяванне на чыгуначным КПП у Кене на мяжы з Беларуссю сістэмы рэнтгенаўскага кантролю цягнікоў.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік установы Вітас Валунгявічус, паведамляе АФН.

"Кантракт на ўкараненне на чыгуначным кантрольна-прапускным пункце ў Кене рэнтгенаўскага абсталявання для дагляду цягнікоў заключаецца з філіялам кітайскай карпарацыі Nuctech у Варшаве. Пакуль дамова падпісаная толькі літоўскім бокам", – сказаў ён.

Кошт кантракту не называецца. "Пакуль дакумент канчаткова не падпісаны, лепш не казаць пра кошт", – адзначыў прадстаўнік дэпартамента.

Адзначаецца, што папярэдні кошт устаноўкі ў Кене рэнтгенаўскага абсталявання Nuctech складае блізу 4 млн еўраў. Чакаецца, што яно можа быць змантаванае і пачаць працаваць у другім квартале 2022 года.

Літоўская ўрадавая камісія, што ацэньвае дамовы, змест якіх можа паўплываць на інтарэсы нацыянальнай бяспекі, у жніўні гэтага года не выказала пярэчанняў датычна кантракту з кітайскай карпарацыяй, хоць у лютым Кабмін Літвы заблакаваў укараненне распрацаванай у Кітаі сістэмы рэнтгенаўскага кантролю багажу ў аэрапортах. Тады некаторыя літоўскія палітыкі сцвярджалі, што кітайскае абсталяванне здольнае збіраць звесткі пра багаж авіяпасажыраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках