19 красавiка 2024, Пятніца, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтка Славакіі выступіла ў ААН у падтрымку беларусаў пратэстоўцаў

Прэзідэнтка Славакіі выступіла ў ААН у падтрымку беларусаў пратэстоўцаў
ЗУЗАНА ЧАПУТАВА

Зузана Чапутава заклікала зрабіць дэмакратыю больш устойлівай.

Прэзідэнтка Славакіі Зузана Чапутава заклікала ўсе краіны ААН падтрымліваць дэмакратычныя памкненні ў такіх краінах, як Беларусь, паведамляе «Еўрарадыё».

«Мы павінны зрабіць дэмакратыю больш устойлівай, падтрымліваючы тых, хто змагаецца за асноўныя правы, у тым ліку свабоду слова і права на сходы... Грамадзяне павінны мець права выказвацца вольна, напрыклад у Беларусі, ці ў акупаваным Крыме, Венесуэле, Расеі...» – заявіла Чапутава ў ААН.

Акрамя прэзідэнткі Славакіі, у падтрымку Беларусі з галоўнай трыбуны ААН выказаліся прэзідэнты ЗША, Польшчы, Літвы і Латвіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках