18 красавiка 2024, Чацвер, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат Антон Гашынскі зламаў сістэму

Адвакат Антон Гашынскі зламаў сістэму
ФОТА З FACEBOOK АНТОНА ГАШЫНСКАГА

Пасля пазбаўлення ліцэнзіі ў Беларусі ён атрымаў статус адваката ў Расеі.

Чаму ён гэта зрабіў і якія магчымасці адкрывае расейская ліцэнзія, Антон Гашынскі патлумачыў «Нашай Ніве».

«Я пра гэта першапачаткова нават не меў прадстаўлення, выпадкова даведаўся, што некаторыя беларускія адвакаты ўступаюць у расейскую калегію, каб працаваць у Расеі. Адрозненне ў тым, што ў Беларусі адвакацкая ліцэнзія выдаецца толькі грамадзянам рэспублікі, а ў РФ не абавязкова быць грамадзянінам Расеі, галоўнае стала або часова пражываць на тэрыторыі.

Не патрабуецца нават дазвол на жыхарства, дастаткова часовай рэгістрацыі, - кажа Гашынскі. - Нюансы ў тым, што хоць у нас і Саюзная дзяржава, але падыход да адвакатуры ў Беларусі і Расеі цалкам розны.

У Расеі ўвайсці ў прафесію прасцей, там няма дзяржаўнай ліцэнзіі. Так і павінна быць, я мяркую, прафесія павінна быць адкрытай. Каб стаць адвакатам у Расеі, трэба здаць кваліфікацыйны іспыт, які складаецца з дзвюх частак. Гэта няпросты тэст на кампутары і вусны іспыт, дзе ў білетах тры пытанні і практычнае заданне. На падрыхтоўку даецца 45 хвілін, не дапускаецца ніводнай памылкі.

Гэтыя іспыты я ўжо здаў, цяпер прыняў прысягу. Гэта ўрачыстая працэдура, правая рука прыкладваеш да сэрца, зачытваеш, што будзеш служыць у імя правоў і кіравацца Канстытуцыяй і законам аб адвакатуры.

Пасля прысягі ўручаюць значок адваката і пастанову аб прысваенні статусу. Затым фармальная працэдура - падача дакументаў у Мінюст. І цягам трох месяцаў адвакат павінен вызначыцца, дзе і як ён будзе працаваць: у калегіі, бюро, юркансультацыі».

Са слоў Антона Гашынскага, статус расейскай адваката дазваляе яму працу ў Беларусі:

«Сёння існуе шмат пагадненняў паміж РФ і Беларуссю, аб роўных правах грамадзян і аб допуску на рынак гаспадарчых суб'ектаў. Адпаведна, ужо былі прэцэдэнты працы расейскіх адвакатаў у Беларусі.

Увогуле, цяперашняя ліцэнзіі дае магчымасць працаваць з расейцамі, якія знаходзяцца тут за кратамі і пад следствам, удзельнічаць у справах аб экстрадыцыі. Бо расейскія адвакаты не заходзяць на беларускі рынак наогул проста таму, што не ўспрымаюць яго як рынак. Беларусь вельмі маленькая і вельмі ганарлівая краіна, скажам так.

Так, могуць у некаторых момантах і адмовіць у працы адвакату з расейскай ліцэнзіяй, не пускаць у СІЗА ці не дапускаць удзельнічаць у судовых пасяджэннях - тут, у Беларусі, ужываецца чыста індывідуальны падыход. Будуць адмаўляць - будзем абскарджваць, не бачу праблем.

Ну і плюс для мяне адкрыты расейскі рынак працы, планую актыўна працаваць і на тэрыторыі РФ.

Цяпер многія беларускія калегі даведаюцца пра такую магчымасць і звяртаюцца да мяне з пытаннямі. Я з радасцю дапамагаю.

І яшчэ такі момант - атрыманне статусу адваката ў Расеі - гэта ж магчымасць прадаўжаць працу не толькі для пазбаўленых ліцэнзіі беларускіх адвакатаў. Гэта магчымасць працы і для былых суддзяў, работнікаў праваахоўных органаў, магчымасць стаць прафесійнымі юрыстамі.

Акрамя таго, я планую атрымаць статус адваката і ва Украіне. Гэта дазволіць мне працаваць там легальна, у тым ліку і абараняць беларусаў, якіх цяпер там шмат. Акрамя таго, калі Украіна будзе працягваць еўраінтэграцыю, дык і пазней статус украінскага адваката можа даць магчымасць для абсалютна легальнай працы і ў Еўропе».

Гашынскі ўжо пагаварыў з маці грамадзяніна РФ Ягора Дуднікава, якога будуць судзіць за агучванне ролікаў для тэлеграм-канала «ОГСБ».

«Яна з задавальненнем гатовая наняць мяне для прадаўжэння супольнай працы. Гаварыў і з бацькамі Сафіі Сапегі, яны таксама не супраць», - кажа адвакат.

Гашынскі не баіцца, што ў Расеі яго таксама пазбавяць ліцэнзіі за ўдзел «не ў тых» справах.

«У Расеі зусім іншая сітуацыя. Там выключэнне з Палаты адвакатаў залежыць не ад дзяржавы, а толькі ад камісіі самой Палаты. Мінюст можа напісаць туды прадстаўленне, але ў Палаце Мінюсту ў гэтым могуць адмовіць. Гэта значыць, Палата адвакатаў цалкам незалежная ад дзяржавы ў параўнанні з Беларуссю. Як і павінна быць, інакш адвакатура губляе свае прынцыпы, галоўны з якіх незалежнасць», - кажа Гашынскі. - І сёння ў Расеі вельмі моцная салідарнасць сярод адвакатаў. Іх там больш за 50 тысяч - гэта ўжо маленькае войска. І яны ўшчыльную абараняюць адзін аднаго, каб не ствараць прэцэдэнт. Бываюць справы, напрыклад, калі на адваката заводзяць крымінальную справу за разгалашэнне таямніцы следства, дапусцім.

І ў адным з такіх выпадкаў у Расеі адваката абаранялі аж 23 ягоныя калегі, прычым абсалютна бясплатна. І дамагаліся апраўдальных прысудаў. Таму што яны разумеюць, што без салідарнасці адвакатура проста знікне».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках