28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыляцеў загадкавы самалёт са Швайцарыі

21
У Менск прыляцеў загадкавы самалёт са Швайцарыі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Чаму на яго не дзейнічае забарона?

Паводле звестак сэрвісу Flightawarе, 22 верасня ў Беларусь прыляцеў самалёт, які належыць, мяркуючы па нумары, швайцарскім паветраным сілам, паведамляе telegraf.by.

Спачатку самалёт SUI561 з Жэневы прыляцеў у літоўскую Вільню, а пасля накіраваўся ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. А 14:25 вылецеў з яго ў бок Літвы.

Невядома, з якой прычыны еўрапейскі самалёт знаходзіўся ў паветранай прасторы Беларусі. Нагадаем, пасля пасадкі самалёта Ryanair у Менску ў траўні 2021 году краіны ЕЗ спынілі авіязлучэнні з Беларуссю.

У ЕЗ афіцыйна забаранілі ўсе палёты над Беларуссю. За выключэннем выратавальных аперацый

Вядома, што ў беларускай турме знаходзіцца грамадзянка Швайцарыі Наталля Хершэ. У снежні 2020 года менскі «суд» прысудзіў яе да 2,5 гадоў калоніі і кампенсацыі адну тысячу рублёў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках