20 красавiка 2024, Субота, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Літвы раіць пазбавіцца ад кітайскіх смартфонаў

48
Мінабароны Літвы раіць пазбавіцца ад кітайскіх смартфонаў

Тэлефон Xiaomi адпраўляе зашыфраваныя звесткі аб выкарыстанні тэлефона на сэрвер у Сінгапуры.

У Мінабароны Літвы рэкамендуюць адмовіцца ад куплі кітайскіх смартфонаў і выкінуць ужо набытыя. Кажуць - важна для ўсіх краін.

Міністэрства абароны Літвы рэкамендавала карыстальнікам не купляць кітайскія смартфоны і выкінуць ужо набытыя, паведамляе Reuters.

«Гэта важна не толькі для Літвы, але і для ўсіх краін, якія выкарыстоўваюць абсталяванне Xiaomi», - гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага цэнтра кібербяспекі Міністэрства абароны Літвы.

Напрыклад, міністэрства сцвярджае, што прадаваныя ў Еўропе флагманскія смартфоны Xiaomi маюць убудаваную здольнасць выяўляць і цэнзураваць такія тэрміны, як «Свабодны Тыбет», «Няхай жыве незалежнасць Тайваня» або «рух за дэмакратыю».

Таксама паведамляецца, што хоць магчымасці праграмнага забеспячэння тэлефона Xiaomi Mi 10T 5G былі адключаныя для «рэгіёну Еўрапейскага Звязу», але могуць быць уключаныя выдалена ў кожны час.

Акрамя таго, у справаздачы літоўскага міністэрства згадваецца, што тэлефон Xiaomi адпраўляе зашыфраваныя звесткі аб выкарыстанні тэлефона на сэрвер у Сінгапуры.

У справаздачы гаворыцца, што спіс тэрмінаў, якія могуць цэнзуравацца сістэмнымі праграмамі смартфонаў Xiaomi цяпер уключае 449 тэрмінаў на кітайскай мове і ўвесь час абнаўляецца.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках