24 красавiка 2024, Серада, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут распавёў, хто натхняе яго змагацца далей

3
Анджэй Пачобут распавёў, хто натхняе яго змагацца далей
АНДЖЭЙ ПАЧОБУТ
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Журналіст заявіў, што не будзе пісаць прашэнне аб памілаванні.

Чытач «Радыё Свабода» падзяліўся фрагментамі з ліста журналіста Анджэя Пачобута, які амаль паўгода сядзіць у беларускай турме.

Анджэй піша, што ў яго ўсё ў парадку.

«Турэмная стабільнасць», - коратка апісвае ён свой побыт.

Журналіст чытае кнігі, нядаўна прачытаў «Майстра і Маргарыту» Булгакава. Шмат ходзіць па камеры, каб «хоць неяк падтрымліваць фізічную форму». Рыхтуецца да суда, дату якога яшчэ не прызначылі.

Пачобут яшчэ раз заявіў, што не будзе пісаць прашэнне аб памілаванні.

«Ніякія памілаванні мне не патрэбныя. Звяртацца або прасіцца я не збіраюся. Нават калі будуць ціснуць. Паводле такіх спраў, як мая, такія паводзіны былі б амаральнымі і не годнымі памяці герояў АК («Арміі Краёвай» - заўв)», - піша на свабоду Анджэй Пачобут.

Ён паўторна адзначыў, што нікому не даваў і не дае дазволу звяртацца да Лукашэнкі паводле гэтай справы.

«З такім падыходам зразумела, што чакае мяне доўгае наведванне турмаў і лагераў, але тым, чые годнасць і гонар я абараняю, было значна цяжэй, і іх прыклад заўсёды мяне натхняў. І гэта не змянілася!» - тлумачыць Анджэй.

Разам з Пачобутам паводле «польскай справы» праходзіць старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анжэліка Борыс. Яшчэ трох фігурантак справы вызвалілі ўзамен на выезд іх за мяжу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках