26 красавiка 2024, Пятніца, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША абяцаюць дапамагчы Еўропе з недахопам газу

1
ЗША абяцаюць дапамагчы Еўропе з недахопам газу

Амерыканцы маюць намер забяспечыць стабільныя і даступныя пастаўкі газу ў Еўропу.

ЗША і ЕЗ працуюць над забеспячэннем еўрапейскіх спажыўцоў газу гэтай зімой. Пра гэта заявіла сакратарка ЗША ў пытаннях энэргетыкі Джэніфер Грэнхолм, паведамляе Укринформ у сераду, 22 верасня.

«Павышэнне коштаў на газ прывяло да сур'ёзнай занепакоенасці адносна надзейнасці існых сістэм (энэргетычнай) пастаўкі і бяспекі ў Еўропе. Адміністрацыя ў ЗША была вельмі дакладнай у тым, што мы і нашы партнёры павінны быць гатовыя стаяць разам, калі з'яўляюцца гульцы, якія, імаверна, маніпулююць пастаўкамі з мэтай атрымаць уласную выгаду», - заявіла яна.

Грэнхолм адзначыла, што ЗША працуюць з еўрапейскімі партнёрамі над дыверсіфікацыяй крыніц паступлення энэргіі.

«Відавочна, гэта (дыверсіфікацыя) з'яўляецца трохі працяглай перспектывай, і мы будзем дасягаць гэтага агрэсіўным шляхам. Але, відавочна, усе мы павінны трымаць погляд на праблемах любых маніпуляцый з коштамі газу, якія звязаны з няздольнасцю забяспечыць належнае энэргетычнае забеспячэнне. Мы глядзім на гэта вельмі сур'ёзна. Вы будзеце мець адэкватныя і даступныя пастаўкі газу гэтай зімой», - запэўніла прадстаўніца ЗША.

Раней у ЗША заявілі, што ў надыходзячым ацяпляльным сезоне краіны Еўропы могуць сутыкнуцца з неабходнасцю размеркавання газу па квотах праз яго дэфіцыт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках