28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Еўрапейскага студэнцкага звязу звярнулася да міністра адукацыі Беларусі

3
Прэзідэнт Еўрапейскага студэнцкага звязу звярнулася да міністра адукацыі Беларусі

Прэзідэнт ESU запатрабавала спыніць палітычны пераслед студэнтаў, навукоўцаў і выкладчыкаў.

Прэзідэнт Еўрапейскага студэнцкага звязу (ESU) Марціна Дарманін звярнулася з лістом да міністра адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі і дырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Руслана Шайко, з якога звольненыя амаль усе сябры свабоднага прафзвязу, паведамляе naviny.online.

Як паведамляе тэлеграм-канал Задзіночання беларускіх студэнтаў, ESU, які прадстаўляе інтарэсы больш за 20 мільёнаў навучэнцаў ВНУ, патрабуе вызвалення ўсіх палітычных зняволеных студэнтаў, аднаўлення незаконна адлічаных, аднаўлення на працы звольненых выкладчыкаў і навукоўцаў. Акрамя гэтага, арганізацыя выказвае салідарнасць з вольнымі прафзвязамі і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў.

ESU нагадвае, што Беларусь абавязаная выконваць падпісаныя ёй дамовы з Міжнароднай арганізацыяй працы і стандарты, дэклараваныя ў рамках Балонскага працэсу. Яны ўключаюць у сябе свабоду самакіравання ва ўніверсітэтах, права на стварэнне прафесійных звязаў і свабоду ад пераследу за перакананні - што ў Беларусі цяпер не выконваецца.

Напрыканцы, Марціна Дарманін патрабуе пакласці канец палітычным пераследам студэнтаў, навукоўцаў і выкладчыкаў, а таксама ўступіць з імі ў рэальны дыялог.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках