19 красавiка 2024, Пятніца, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі - генсеку NATO: Павінна быць выразная часовая перспектыва сяброўства Украіны

7
Зяленскі - генсеку NATO: Павінна быць выразная часовая перспектыва сяброўства Украіны

Прэзідэнт Украіны правёў сустрэчу з Енсам Сталтэнбергам у Нью-Ёрку.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сустрэчы з генеральным сакратаром NATO Енсам Сталтэнбергам у Нью-Ёрку заявіў пра неабходнасць вызначыць для Украіны часовую перспектыву, што да яе ўступлення ў Альянс.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кіраўніка дзяржавы ў Twitter, паведамляе «Европейская правда».

«На сустрэчы з Енсам Сталтэнбергам падзякаваў за нязменную падтрымку Украіны і ўдзел прадстаўніка NATO ў саміце Крымскай платформы ў Кіеве. Для краін, якія імкнуцца да сяброўства ў Альянсе, павінна быць выразная часовая перспектыва. Еўраатлантычны курс нашай дзяржавы нязменны», - гаворыцца ў паведамленні прэзідэнта Украіны.

У прэс-службе кіраўніка дзяржавы пазней паведамілі, што Зяленскі паінфармаваў Енса Сталтэнберга пра ход выканання Украінай гадавых нацыянальных праграм пад эгідай Камісіі Украіна - NATO. Ён выказаў надзею, што краіны - сябры NATO змогуць вызначыць для Украіны вычарпальны пералік рэформаў, адпаведныя крытэрыі і «маркеры», выкананне якіх дазволіць перайсці да наступнага этапу інтэграцыі з Альянсам.

Кажучы пра важнасць сумесных з NATO намаганняў для ўзмацнення бяспекі ў Чарнаморскім рэгіёне, Зяленскі адзначыў важнасць далейшага павелічэння прысутнасці флатоў краін NATO ў Чорным моры, а таксама ўзаемадзеяння дзяржаў Чарнаморскага ўзбярэжжа.

Прэзідэнт адзначыў, што Украіна гатова актыўна ўдзельнічаць у адпаведных сумесных дзеяннях з Альянсам, а таксама выказаў зацікаўленасць у пашырэнні колькасці сумесных вучэнняў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках