18 кастрычнiка 2021, панядзелак, 19:40
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія аўтагіганты задумалі па-новаму канкурыраваць з Tesla

9
Нямецкія аўтагіганты задумалі па-новаму канкурыраваць з Tesla

BMW і Audi маюць намер узмацніць свае пазіцыі на рынку «зялёных» аўтамабіляў.

Нямецкія кампаніі BMW і Audi ва ўмовах паступовай адмовы свету ад традыцыйных аўто з рухавіком унутранага згарання задумалі зрабіць стаўку на аўтамабілі на вадародных паліўных элементах, піша Reuters. З новымі мадэлямі яны разлічваюць узмацніць свае пазіцыі на рынку «зялёных» аўтамабіляў, дзе ім зараз даводзіцца канкурыраваць з амерыканскай Tesla, якая вырабляе электракары з акумулятарамі.

Нямецкія аўтагіганты разлічваюць, што палітыкі могуць у будучыні зрабіць стаўку на вадарод у сувязі з дэкарбанізацыяй эканомікі. Цяпер кампанія BMW распрацавала прататып аўтамабіля на вадародным рухавіку на базе пазадарожніка X5. Як удакладніў Юрген Гульдэрн, віцэ-прэзідэнт BMW, які курыруе вадародную праграму, у 2022 годзе плануецца выпусціць амаль сто выпрабавальных асобнікаў машын. Прадстаўнікі Audi таксама паведамілі аб некалькіх прататыпах аўто на вадародным рухавіку.

«Вадарод будзе выконваць вельмі важную ролю ў транспартнай галіне», - заявіў Стэфан Гельбхаар, афіцыйны прадстаўнік нямецкіх «Зялёных» у пытаннях транспартнай палітыкі. Калі партыя прыме ўдзел у фармаванні новага ўрада Нямеччыны, чакаецца, што яна пачне ўплываць на палітыку дэкарбанізацыі, якая прадугледжвае адмову ад традыцыйнага паліва з 2035 года.

Раней распрацоўкай рухавікоў на вадародным паліве займаліся толькі японскія аўтавытворцы Toyota, Nissan і Honda і паўднёвакарэйская Hyundai. Пры гэтым Кітай таксама стаў працаваць у гэтым кірунку. Між іншым, краіна пачала працу над уласнай інфраструктурай заправак для аўтамабіляў на вадародзе, над вытворчасцю саміх машын працуе некалькі кітайскіх аўтавытворцаў, да прыкладу, кампанія Great Wall Motor.

На вадарод робяць стаўку і сусветныя вытворцы грузавікоў Daimler AG, падраздзяленне Daimler Truck, Volvo Trucks і Hyundai, паколькі аўто з акумулятарамі для далёкіх перавозак не пасуюць. Аднак сама тэхналогія вадароднага паліва пакуль занадта дарагая для простых пакупнікоў, а неабходная інфраструктура заправак неразвітая.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».