25 красавiка 2024, Чацвер, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і ЕЗ запусцяць партнёрства для перадачы COVID-вакцын бедным краінам

2
ЗША і ЕЗ запусцяць партнёрства для перадачы COVID-вакцын бедным краінам

Акрамя гэтага Вашынгтон і Брусэль пачнуць барацьбу з дэзінфармацыяй аб прышчэпках.

ЗША і Еўразвяз запускаюць партнёрства ў бясплатнай перадачы вакцын ад каранавіруса бедным краінам. Акрамя гэтага Вашынгтон і Брусэль пачнуць барацьбу з дэзінфармацыяй аб прышчэпках.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на заяву прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

«Мы запускаем партнёрства ЗША і ЕЗ па вакцынам з мэтай працаваць больш цесна разам з нашымі партнёрамі і пашыраць глабальную вакцынацыю», - сказаў Байдэн, адкрываючы саміт барацьбы з пандэміяй каранавіруса.

З ягоных слоў, ЗША і ЕЗ абавязваюцца бязвыплатна перадаваць, а не прадаваць, вакцыны ад каранавіруса бедным краінам. Байдэн таксама дадаў, што ў рамках партнёрства пачнецца барацьба з дэзінфармацыяй вакол прышчэпачнай кампаніі.

Амерыканскі лідар дадаў, што сёлета ЗША плануюць правесці шматбаковую нараду ў барацьбе з пандэміяй каранавіруса. Байдэн прапанаваў арганізаваць такую сустрэчу ў першым квартале 2022 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках